Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Паперапрам“ асеў у сярэдзіне табліцы і задаволіўся. З апошніх паведамленьняў пра гульні гамельчукоў вынікае, што матывацыю да наступных гульняў яны амаль страцілі. Дыяпазон месцў яшчэ можа быць даволі шырокім, але розьніца паміж 6-м і 12-м месцамі ня ўсе каманды хвалюе, бо ўсе гэтыя радкі не даюць асабліва нічога.


Склад „Паперапраму“ ўвабраў найбольшую сярод усіх спадужнікаў па лізе колькасьць былых шпурляроў „Старту“. Ды й галоўны трэнэр каманды Ігар Чумачэнка — колішні настаўнік у Воршы. Цяпер пад ягоным кіраўніцтвам выступаюць Дзяніс Садоўскі, Сіно Абсамадаў, Герман Кутковіч, Ільля Вудодаў, Глеб Вяршынін. Адразу пяць былых гульцоў „Старту“!


Аршанцы пасьля дамашняй паразы ад „Асіповічаў“ зрабілі важны крок у захаваньні месца ў І лізе, разграміўшы ў гасьцёх „Мінск-ІІ“ 5:1. Завыжыванка для блакітна-чорных яшчэ ня скончаная, але захаваньне прапіскі вельмі блізкае. Перамога над „Паперапрамам“ перавяла бы чорны дзень у чыстую тэорыю.



БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ

5 гадоў таму, 31 кастрычніка 2021 году „Старт“ сустракаўся ў першынстве Беларусі зь „Лідай“ і перамог 2:1. Браму лідзянаў у аршанцаў агадалі Вадзім Бальбух на 33-й хвіліне з свабоднага боцу і на 46-й Глеб Жалезьнікаў. Лідзянаў хапіла толькі на гол у пратакол.


Поўны відэазапіс той гульні:


ЯК БЫЛО?

Перамога ў першым коле прыйшла да аршанцаў пасьля дыхтоўнага разбору гульні супара перад сустрэчай. Аршанцы прыехалі ў Гомель і перамаглі 3:1, яшчэ раз пацьвердзіўшы мову пра сваю вялікую непрадказальнасьць. Перад гэтым была параза дома ад „Мінска-ІІ“ 0:4, і тут раптам пераканаўчая пермога ў Гомлі. Можна нават сказаць, што гульня першага кола з „Паперапрамам“ пакуль была найлепшай у выкананьні аршанцаў за сэзон. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Паперапрам“: 7 сустрэчаў, +3=2-2, 12-15


2023 Старт — Паперапрам — 2:2

2023 Паперапрам — Старт — 2:2

2024 Старт — Паперапрам — 1:0

2024 Паперапрам — Старт — 3:4

2025 Старт — Паперапрам — 0:3

2025 Паперапрам — Старт — 4:0

2026 Паперапрам — Старт — 1:3


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Каманды сустрэнуцца ў Воршы ў суботу, 31 кастрычніка. А 15:00 прагучыць пачатковы сьвісток.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку