Post

Visualizzazione dei post con l'etichetta Аўтаправод (Шчучын)

Смаргоні — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Смаргоні“ сёлета былі далёкія ад вяртаньня ў Вышнюю лігу. Каманда пад камандаваньнем Вячаслава Герашчанкі, якому дапамагае Мікалай Кітаёў, пакуль займае 11-е месца. Шмат, які працаваў і ў Воршы, цяпер павінен прыдумаць, як зматываваць гульцоў на сустрэчу, якая амаль нічога не вырашае. Аршанцы ў мінулым туры забясьпечылі сабе месца ў І лізе, а смаргонцы могуць пазмагацца хіба за васьмёрку, але ці патрэбны гэткая малая морквачка камандзе?! Агулам „мядзьведзі“ — адна з найбольш незвычайных камандаў першынства. Агадалі меней брамаў за БАТЭ-ІІ, які ідзе на апошнім месцы. Прапусьцілі пры гэтым менш за „Ліду“, якая 2-я і змагаецца за падвышэньне. БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ Для прыхільнікаў савецкага погляду на гісторыю 7 лістапада — безумоўнае сьвята. Для іншых магчымасьць пераасэнсаваць значэньне бальшавіцкага Кастрычніцкага перавароту. Нават цяпер афіцыйна ў Беларусі гэта сьвята. Гульняў 7 лістапада ў гісторыі „Старту“ вельмі мала. А першая была ў 1993-м, калі краіна якраз мела каротк...