Смаргоні — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Смаргоні“ сёлета былі далёкія ад вяртаньня ў Вышнюю лігу. Каманда пад камандаваньнем Вячаслава Герашчанкі, якому дапамагае Мікалай Кітаёў, пакуль займае 11-е месца. Шмат, які працаваў і ў Воршы, цяпер павінен прыдумаць, як зматываваць гульцоў на сустрэчу, якая амаль нічога не вырашае. Аршанцы ў мінулым туры забясьпечылі сабе месца ў І лізе, а смаргонцы могуць пазмагацца хіба за васьмёрку, але ці патрэбны гэткая малая морквачка камандзе?!


Агулам „мядзьведзі“ — адна з найбольш незвычайных камандаў першынства. Агадалі меней брамаў за БАТЭ-ІІ, які ідзе на апошнім месцы. Прапусьцілі пры гэтым менш за „Ліду“, якая 2-я і змагаецца за падвышэньне.


БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ

Для прыхільнікаў савецкага погляду на гісторыю 7 лістапада — безумоўнае сьвята. Для іншых магчымасьць пераасэнсаваць значэньне бальшавіцкага Кастрычніцкага перавароту. Нават цяпер афіцыйна ў Беларусі гэта сьвята. Гульняў 7 лістапада ў гісторыі „Старту“ вельмі мала. А першая была ў 1993-м, калі краіна якраз мела кароткі час на іншыя думкі адносна гэтага дня ў гісторыі. Той дзень 33 гады таму аршанцы правялі ў далёкім Шчучыне.


Гульня з „Аўтаправодам“ у тагачаснай ІІІ лізе (цяпер гэта ІІ ліга) скончылася ўнічыю 2:2, браму шчучынцаў агадалі Леанід Русецкі і Аляксандар Паповіч.


Шчучын сяньня

З адставаньнем у 2 бодкі ад барысаўскай „Бярэзіны“ і наваполацкага „Нафтану“ аршанцы пайшлі на перапынак паміж коламі. Тады ў Беларусі спрабавалі прыжывіць схему восень-вясна, таму ўзімку быў не міжсэзон, а перапынак паміж 1-м і 2-м коламі. Сустрэча з „Аўтаправодам“ стала апошняй на трэнэрскай пасадзе для Мікалая Камароўскага. Увесну каманду ўзначаліў Аляксандар Шынкевіч.


Гутарка ґазэты „Футбол Беларуси“ зь Мікалаем Міхалёнкам пасьля першага кола, у якім наш нападнік агадаў 12 брамаў

ЯК БЫЛО?

Апошнімі гадамі сьціплыя „Смаргоні“ сталі звычайным удзельнікам Вышняе лігі. Упершыню туды яны трапілі ў 2007 годзе, і з тае пары выляталі і падымаліся. У даробку каманды 6 гадоў у Вышняй лізе. „Старт“ можа пра такое толькі марыць — мы ніколі не падымаліся вышэй за 7-е месца ў І лізе і смаку Вышняй лігі ня ведаем. Але сёньня рэчаіснасьць такая, што нашыя каманды падыходзяць да паядынку 15-га туру, першага паміж камандамі за 4 гады, прыкладна ў аднолькавым становішчы.


Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Смаргонь“: 24 сустрэчы, +11 =5 −8, 36-37


1979 Вілія (Смаргоні) — Старт — 0:1

1979 Старт — Вілія (Смаргоні) — 7:0

1987 Станкабудаўнік (Смаргоні) — Старт — 3:0

1987 Старт — Станкабудаўнік (Смаргоні) — 0:1

1993/94 Старт — Смаргоні — 3:1

1993/94 Смаргоні — Старт — 0:1

2005 Старт — Смаргоні — 0:5

2005 Смаргоні — Старт — 2:3

2013/14 Старт — Смаргоні — 0:4

2015 Смаргоні — Старт — 6:0

2015 Старт — Смаргоні — 1:1

2016 Смаргоні — Старт — 3:0

2016 Старт — Смаргоні — 5:1

2017 Смаргоні — Старт — 0:3

2017 Старт — Смаргоні — 0:2

2018 Смаргоні — Старт — 1:2

2018 Старт — Смаргоні — 0:0

2019 Смаргоні — Старт — 1:2

2019 Старт — Смаргоні — 3:1

2020 Старт — Смаргоні — 0:0

2020 Смаргоні — Старт — 0:1

2022 Старт — Смаргоні — 1:1

2022 Смаргоні — Старт — 3:2

2026 Старт — Смаргоні — 1:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак адбудзецца ў Смаргонях у суботу, 7 лістапада. Пачатак а 14:30.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку