Post

Юнакі — другія на «Віцебск Кап»

Immagine
Юнакі 2012 году нараджэньня з Воршы, Смаленску, Полацку і Віцебску паўдзельнічалі ў турніры «Віцебск Кап-2024». Агулам у спаборніцтвах было 8 каманд. Фармат гульняў 9×9. Аршанцы пад кіраўніцтвам трэнэра Арцёма Скараціна сталі 2-мі ў сваёй групе, піша «Аршанская газета». Былі нічыі зь «Віцебск-І» (1:1) і «Віцебск-ІІІ» (0:0), а затым перамога над «Полацкам» 3:1. У ½ фіналу аршанцы перамаглі ЦРФ (1:1, па 11-м. 3:2). У фінале, на жаль, блакітна-чорныя саступілі «Віцебску-І» 0:2. У выніку другое месца ў табліцы. Канстанцін Беляковіч прызнаны найлепшым брамнікам турніру, а Мірон Кузьмянкоў — найлепшым абаронцам.

Каляндар першынства І лігі 2024 году

Immagine
 

Валеру Півавараву 30!

Immagine
21 лютага сваё 30-годзьдзе адзначыў колішні валейбаліст аршанскага «Ўзьлёту» Валер Півавараў. Выступаў таксама за адзін з наймацнейшых клюбаў Беларусі — салігорскі «Шахтар». Віншуем зь юбілеем!

Ножны шпурляк! Бо і «calcio» было не адразу…

Immagine
Некаторыя чытачы неаднойчы пыталі нас, чаму мы называем больш звыклы і ўнесены ва ўсе слоўнікі «футбол» двума іншымі словамі «ножны шпурляк». Мы, уласна кажучы, ужо тлумачылі прычыны. Першым у беларускім мовазнаўстве, хто прапанаваў такую назву для віду спорту, быў Янка Станкевіч. Але таксама дадамо, што ножны шпурляк быў спачатку «футболам» і толькі «футболам» ва ўсіх краінах, куды прыходзіў, а прыходзіў ён ва ўсе. У вялікай колькасьці моваў затрымаўся, але ў шэрагу мясцовыя пурысты-мовазнаўцы і аматары футболу з часам сталі называць гэты від спорту па-свойму, часам вельмі адрозна ад арыгіналу. Мы не выкідаем слова «футбол» са слоўнікаў, ні ў якім разе рабіць гэтага нельга, ды й няма ў тым сэнсу. Але ўжываць у беларускай мове, прынамсі ў выглядзе сыноніму «ножны шпурляк» заахвочваем! Дзякуючы мовазнаўчым работам шэрагу беларускіх навукоўцаў мы цяпер маем матэрыял, якім можам узбагачаць свой слоўнікавы запас і абыходзіцца ўласнай лексыкай замест масавага запазычаньня барбарызмаў. А ця...

Мікалаю Кітаёву — 40

Immagine
12 лютага свой дзень нараджэньня сьвяткуе галоўны трэнэр «Старту» (ФК «Ворша») Мікалай Кітаёў. Безь перабольшаньня легендарная асоба ў гісторыі каманды, чалавек з найбольшай колькасьцю гульняў за яе (356) і другі па колькасьці галоў, за яе агаданых (95). Свой юбілей у 40 гадоў (1984) Кітаёў упершыню сустракае на пасадзе галоўнага трэнэра каманды, бо раней ён быў памочнікам. Зычым здароўя, спартовых і жыцьцёвых посьпехаў, а таксама гармоніі, паважаны Мікалай!

9 лютага нарадзіліся валейбол і наш дзёньнік

Immagine
9 лютага — дзень нараджэньня валейболу. 129 гадоў таму, у 1895-м у Масачусэтсе (ЗША) правялі першы паядынак у «мінтанэт», а менавіта так тады называўся від спорту. 4 гады да гэтага ў 9 мілях адсюль стварылі баскетбол, Уільям Морґан натхніўся гэтым вынаходніцтвам Джэймса Нэйсьміта і заснаваў сваю гульню, якая пазьней таксама заваявала мільёны прыхільнікаў па ўсёй плянэце. У гэты дзень варта ўспомніць Уільяма Морґана і вялікую гульню, якую ён нам падарыў. А таксама аршанскі «Ўзьлёт», які часова прыпыніў сваё існаваньне, але стаў важнай часткай спартовай культуры Воршы. Ён яшчэ вернецца! Жаночай камандзе «Кацюша» зычым узмацніцца і радаваць нас сваімі вынікамі. Будзем у гэта верыць. Уільям Морґан Але ёсьць 9 лютага і яшчэ адна важная дата — сёньня 13 гадоў ад заснаваньня дзёньніка «Радыё Аршыца». Дзякуй усім, хто нас чытае і падтрымлівае, у тым ліку ахвяруе на кнігі . Дзякуй тым, хто лістуецца з намі, выпраўляе нашы недакладнасьці і дасылае пазнавальныя матэрыялы, здымкі са стадыёнаў, гі...

90 гадоў Георгію Мандзалеўскаму!

Immagine
А вы ведалі, што адзін з найвялікшых валейбалістаў плянэты Зямля нарадзіўся ў Воршы?! Анягож! 26 студзеня свой юбілей сьвяткуе славуты Георгій Мандзалеўскі! 90 гадоў! У гэты дзень у 1934 годзе ў беларускай Воршы нарадзіўся будучы 2-разовы алімпійскі чэмпіён Токіё-1964 і Мэхіка-1968 у складзе зборнай СССР Георгій Мандзалеўскі. У малым узросьце хлопчык пераехаў у Адэсу, так вырашыла сям’я. І рос на знакамітай «Малдаванцы» ў гэтым адметным украінскім месьце. Калі Георгію было 8 гадоў, пачалася вайна, ягоны бацька пайшоў на фронт, адкуль ужо не вярнуўся. Для сям’і насталі цяжкія часы, а сам Георгій мусіў хутка пасталець. Валейбольную кар’еру Мандзалеўскі пачаў там сама, у Адэсе. Прычым да гэтага спрычыніўся выпадак. Валейбольны трэнэр Аляксандар Дзюжаў запрасіў хлапчукоў, якія гулялі ў ножны шпурляк на праезнай частцы, у спартовую залю, дзе праходзілі гульні першынства Адэсы ў валейболе. Мандзалеўскаму разам зь сябрам Аркадзем Гройсманам так спадабаліся гэтыя сустрэчы, што пасьля іх сябры ...