Юнакі — другія на «Віцебск Кап»

Юнакі 2012 году нараджэньня з Воршы, Смаленску, Полацку і Віцебску паўдзельнічалі ў турніры «Віцебск Кап-2024». Агулам у спаборніцтвах было 8 каманд. Фармат гульняў 9×9. Аршанцы пад кіраўніцтвам трэнэра Арцёма Скараціна сталі 2-мі ў сваёй групе, піша «Аршанская газета». Былі нічыі зь «Віцебск-І» (1:1) і «Віцебск-ІІІ» (0:0), а затым перамога над «Полацкам» 3:1.


У ½ фіналу аршанцы перамаглі ЦРФ (1:1, па 11-м. 3:2). У фінале, на жаль, блакітна-чорныя саступілі «Віцебску-І» 0:2. У выніку другое месца ў табліцы. Канстанцін Беляковіч прызнаны найлепшым брамнікам турніру, а Мірон Кузьмянкоў — найлепшым абаронцам.




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі