Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна) — 0:0

Важная бодка для аршанцаў і буйная дзівота ў туры. Мы з 15-а месца гуляем у нулі зь 1-м! І цалкам заслужана. Каб трошку больш фартуны, маглі б нават перамагчы.


Дружына згуляла вельмі ладна, паказала вытрываласьць і выйшла менавіта рабіць вынік, а не бязвольна назіраць, што робіць праціўнік. Без даўно траўмаванага Максіма Пашкевіча ў атацы ў нас мала што атрымліваецца, але гэтым разам былі моманты, абаронцы „Нівы“ зь Ціхаміравым не адпачывалі.


Апошнія 15 хвілінаў наша дружына правяла ў глухой абароне, толькі зрэдку выходзячы з сваёй карнай. Але вялікіх момантаў ніўцы не стварылі. У аршанцаў галоўным момантам стаў моцны стрэл Кудзінава зь лініі карнай пляцоўкі, шкада, што ён пацэліў у папярочку.



СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок, Беразун (Страбцоў, 75), Ціхаміраў, Александровіч, Стаін, Кудзінаў (Жалезьнікаў, 62), Шалычаў, Бардукоў.



ЛІЧБЫ

Упершыню ў гісторыі процістаяньня калектываў на ўлікоўніку нулявая нічыя. Больш за тое — упершыню абедзьве каманды ня здолелі загнаць ані голу адна адной. Ува ўсіх папярэдніх выпадках агадвалі абедзьве дружыны.

Абодва паядынкі гэтай пары 2026 завяршыліся ўнічыю. І гэта нягледзячы на тое, што „Ніва“ змагаецца за падвышэньне ў клясе, а аршанцы за захаваньне месца ў І лізе.

Лік 0:0 сустрэўся ў гульні „Старту“ ў трэці раз у гэтым першынстве, і ўсе ў другім коле.

На лічбе „27“ перарвалася непрыемная сэрыя аршанцаў на сваім полі. У столькіх гульнях запар на родным стадыёне блакітна-чорныя прапускалі галы. Нарэшце, цяпер брама засталася некранутай. Апошні раз гэта было ў паядынку супраць „Слоніму“ (3:0) 18 траўня 2025 году. Год і 4,5 месяца таму.

Аршанцы часта скончваюць хатнія паядынкі, не агадаўшы браму супара. З 13 хатніх сустрэчаў у бягучым першынстве Мальцы ўжо 6-ы раз пакінулі траўнік без агаданых галоў.

Глеб Жалезьнікаў зьявіўся на замену і правёў свой 168-ы паядынак за „Старт“. Такім чынам, ён дагнаў у лічбе выступаў за клюб нападніка 1990-2000-хх Сяргея Школу. Яны дзеляць 12-е месца ў пераліку за ўсю гісторыю.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку