Старт (Ворша) — Слуцак — 0:3
У другой палове случакі паказалі, што яны каманда вышэйшае за нашу клясы. Пераканаўчая перамога і выхад на першае месца. Усе тры галы прыйшлі фактычна з адной пазыцыі. Застаемся ў твані.
Случакі перарвалі няўдалую сэрыю гульняў на выправах. Пяць паядынкаў запар яны не маглі перамагчы, пакуль не здабылі разгромнай перамогі ў Воршы.
У абодвух паядынках аршанцаў і случакоў у гэтым першынстве былі выдаленьні. У Слуцку з поля выгналі гульца гаспадароў Чудука, а ў Воршы „гасьціннасьць“ такім чынам паказалі ўжо стартаўцы.
Чырвоная картка Мікіту Быкаву — першае выдаленьне ў складзе „Старту“ за цэлы сэзон.
Выдаленьняў у стартаўцаў не было… роўна год. Апошняе перад гэтым здарылася якраз 19 верасьня 2025 году, калі ў гасьцявой сустрэчы супраць „Слоніму“ чырвоную за размовы з судзьдзём атрымаў Мікіта Воўчанка.
Апошняе перад гэтым выдаленьне ў хатняй сустрэчы было 13 верасьня 2025 году, калі ў сустрэчы зь менскім „ЮІЛ“ поле вымусілі пакінуць Паўла Расольку. Адно тады гэта было выдаленьне за дзьве жоўтыя карткі, а ня простая чырвоная.
Папярэдняя простая чырвоная ў складзе стартаўцаў на сваім полі была атрыманая 18 ліпеня 2025 году ў сустрэчы з магілёўскім „Дняпром“. Тады выдаленьнем пакаралі Івана Вераса.
Апошняю хатняю гульнёю без прапушчаных галоў у аршанцаў была сустрэча супраць „Слоніму“ (3:0), якая прайшла 18 траўня 2025 году: 1 год, 4 месяцы і 1 дзень таму! З таго часу наша дружына прапусьціла ўжо ў 27-м хатнім паядынку запар.
Сустрэча са случакамі стала 15-й у гісторыі процістаяньняў аршанцаў са шпурлярамі гэтага места.
Аршанцы маглі засмуціць слуцкага брамніка ў 5-й гульні запар, але ім гэта не ўдалося. 17 гадоў таму адбыўся апошні перад гэтым матч, у якім „Слуцак“ не прапусьціў ад аршанцаў. У 2009-м случакі дома разграмілі стартаўцаў 4:0.
Случакі ў другі раз у гісторыі перамаглі аршанцаў зь лікам 3:0. Папярэднім разам такі лік сустрэўся 17 гадоў таму, у 2009-м, і тады таксама дружыны спаткаліся ў Воршы.
Іван Беразун правёў 144-ы паядынак за блакітна-чорных. Ён выйшаў на 16-е месца за ўсю гісторыю і дзеліць яго з Аляксандрам Саўчанкавым і Міхаілам Рыжалам.




Commenti
Posta un commento