Публікації

Показано дописи з листопад, 2024

Сэзон-2024. Статыстыка

Зображення
Статыстыка гульцоў «Старту» ў сэзоне-2024: брамнікі — Ігнатовіч Андрэй 33 (-41), Краўчанка Раман 6 (-10) палявыя — Чарнадараў Аляксей 32/6, Жалезьнікаў Глеб 31/4, Іршаў Станіслаў (Расея) 30/2, Мельнік Сяргей 30/1, Воўчанка Мікіта 30, Пунінскі Ўладзіслаў 30, Тамэла Дзьмітры 28/8, Ціхаміраў Дзьмітры 28/5, Гонжураў Арцём 26/3, Антонаў Арцём 26/1, Расолька Павал 22/4, Жэстараў Максім (Расея) 18/1, Сушкоў Павал 17, Кучараў Аляксандар 16/2, Шэпелеў Антон 15/2, Вераб’ёў Даніла 10/1, Верас Іван 10/1, Кармішын Уладзіслаў (Расея) 10/1, Смольнікаў Мікіта (Расея) 8, Шалычаў Віталій (Расея) 6, Шамсіеў Натан (Расея) 6, Малаткоў Ягор 5/1, Кляньнё Павал 4/1, Сабліраў Кантэмір (Расея) 4, Цюніс Мікіта 2, Гаравец Дзяніс 2, Пахомаў Данііл (Расея) 1, Кітаёў Мікалай 1. 2 аўтагалы супернікаў. Галоўны трэнэр: Мікалай Кітаёў. Апошняя сустрэча, якую засталося правесьці ў першынстве АБФФ-17 і Дынама-ІІ, ужо ніяк не паўплывае на выніковае месца «Старту». У сёлетнім першынстве «Старт» набраў 45 пунктаў — найвялікш...

Старт (Ворша) — Белшына (Бабруйск) — 1:3

Зображення
У заключным туры аршанцы згулялі з бабруйскай «Белшынай». Калі ў першай палове супернікі змагаліся на роўных, дык у другой нашы гульцы дазволілі суперніку двойчы трапна прабіць і адносна лёгка забраць тры пункты за перамогу. Гол аршанцаў залічылі на рахунак самастрэлу бабруйчаніна вырашальную ролю ў гэтым згуляў нападнік «Старту» Іван Верас, які наогул правёў добры паядынак. Далей арбітар Арцём Ясель паставіў дзіўны свабодны ў браму аршанцаў, калі бабруйчанін пасьлізнуўся на сьнезе. Патароча дакладна стрэліў у дзявятку нашай брамы і зраўняў лічбы на ўлікоўніку. У другой палове аршанцы прапусьцілі яшчэ двойчы. Пры ўсім тым, што Мікалай Кітаёў нядаўна хваліў калектыў, адзначаючы выдатную атмасфэру ў ім, клясы камандзе не стае, вось і тут бабруйчане адносна спакойна давялі сустрэчу да перамогі. У другой палове толькі Ціхаміраву ўдалося прабіць па браме гасьцей. Няма ўдараў — не спадзявайся на гол. Спрабаваць трэба. Але ў апошнія 45 хвілінаў атакі ў нас амаль што й не было. Падагульненьне ...

Старт (Ворша) — Белшына (Бабруйск). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Апошні тур, шаноўнае спадарства. «Белшына» ня выканала галоўнай задачы на сэзон — прабіцца ў Вышнюю лігу. Каманда нават у выпадку перамогі над «Стартам» ня будзе вышэй за 4-е месца, а гэта значыць, што нас чакаюць сустрэчы з бабруйчанамі й налета. Што тычыцца аршанцаў, дык наша каманда яшчэ можа падняцца на 9-ы радок, калі «Паперпрам» раптам зазнае паразы ў Слоніме. Але ўваход у васьмёрку блакітна-чорным у кожным выпадку не скарыўся. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Пяць гадоў таму, у гэты дзень, 23 лістапада, аршанцы ўжо завяршалі сэзон. Тады была выправа да «Ліды», і паядынак скончыўся для нашай дружыны ганебнай паразай 1:8. Таму ўспаміны пра дату не найлепшыя. ЯК БЫЛО? Каманды Воршы і Бабруйску маюць амаль стагодзьдзе супрацьстаяньня паміж сабой — 99 гадоў таму адбылася першая вядомая зь пісьмовых крыніц сустрэча. Тады 22 жніўня 1926 году зборныя местаў сустрэліся ў фінале першага неафіцыйнага першынства Беларусі (БССР) ў Менску, і бабруйчане загналі аршанцам два кочы без адказу і...

Аўцыну — 100!

Зображення
19 лістапада 1924 году нарадзіўся Рувім Аўцын — выбітны спартовы дзеяч Аршаншчыны. Сёлета яму споўнілася бы 100 гадоў. Страціўшы многіх родных падчас Галакосту, узяўшы ўдзел у ІІ Усясьветнай вайне, у другой палове 40-х Рувім Аўцын вярнуўся ў Воршу, дзе займаўся арганізацыяй спартовых спаборніцтваў. Ён быў і дырэктарам, і інструктарам, і трэнэрам, і футбалістам, і судзьдзёй, і журналістам — усе гэтыя ролі ён паспрабаваў, каб прымаць удзел у аднаўленьні і прагрэсе аршанскага спорту. На заводзе «Легмаш» культывавалі шмат відаў спорту, але ножны шпурляк і каманда «Старт» сярод іх займалі галоўную пазыцыю. Ёсьць вэрсія, што менавіта Аўцыну і ягоным літаратурным перавагам наша каманда абавязаная сваёй яркай і ёмістай назвай. Аналізуючы шэраг размоваў з вэтэранамі клюбу, можна скласьці партрэт Аўцына, карыстаючыся рысамі, якія найчасьцей падкрэсьліваюць у ім тыя гульцы, якія выступалі пад яго кіраўніцтвам. Рувім Аўцын быў даволі эмацыйным чалавекам, які штодня жыў камандай, цікавіўся жыцьцём ...

Паперпрам (Гомель) — Старт (Ворша) — 3:4

Зображення
 Апошні гасьцявы матч сэзону падарыў шмат незвычайнага. Аршанцы правялі такую штуку, якая запомніцца. Дзеля гэтага трэба прасачыць усю гісторыю зьмяненьня ліку. У канцы першай паловы Аляксей Чарнадараў скарыстаўся памылкай левага абаронцы "Паперпраму" ў перадачы і запусьціў "парашут" за каўнер брамніку, прыгожы стрэл і выніковы! Аднак да перапынку аршанцы не дацярпелі - цудоўны ўдар Весілевіча ў самую "дзявятку" зрабіў лічбы на ўлікоўніку роўнымі зноў. У другой палове, на 56-й хвіліне стартаўцы закешкаліся ў сваёй карнай зоне пасьля падачы кутняга, пара ўдараў "Паперпраму" - і гамельчукі выйшлі наперад. На 74-й нашы "празявалі" ўдар галавой, лік стаў 3:1. Здавалася, што гэта канец... Дэкарацыі як у кампутарнай гульні FIFA Аднак праз тры хвіліны Чарнадараў бліскуча справіўся зь візаві на правым флянгу, прастрэліў, і Даніла Вераб'ёў замкнуў перадачу. 3:2, надзея ё! На 80-й зноў Чарнадараў разагнаў і разьвіў атаку аршанцаў, аддаў Тамэл...

Паперпрам (Гомель) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ «Паперпрам» набраў 47 пунктаў і займае 8-е месца ў табліцы, тое самае, на якім, згодна з задачай «кіраўніцтва места», павінны быць аршанцы. Але ў нашай каманды на пяць пунктаў меней і 11-я пазыцыя. Ускочыць на тры радкі лепей шанцы ёсьць толькі тэарэтычныя, нават калі перагуляем «Паперпрам» на ягоным полі. У складзе гомельскага клюбу ёсьць нямала гульцоў, якія раней супрацьстаялі аршанцам у складзе розных камандаў. Перад сэзонам у «Паперпрам» перайшоў «Стартавец году»-2023 Мікіта Закрэўскі, але надоўга ў Гомлі злучны не затрымаўся. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Паядынак першага кола завяршыўся перамогай аршанцаў 1:0, а вырашальны коч правёў Дзьмітры Тамэла. ЯК БЫЛО? Гэта будзе чацьверты матч дружынаў у гісторыі. «Паперпрам» толькі другі год удзельнічае ў І лізе. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Паперпрам», 3 сустрэчы, +1=2-0, 5-4 2023 Старт — Паперпрам — 2:2 2023 Паперпрам — Старт — 2:2 2024 Старт — Паперпрам — 1:0 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Двубой «Паперпрам» — «Старт» падбудзецца ў ня...

Пра Івана Куксевіча

Зображення
Першым трэнэрам аршанскага «Старту» (тады — «Працы») быў Іван Куксевіч. У савецкую пару ягоную пасаду называлі «грамадзкім трэнэрам». Менавіта Куксевіч рыхтаваў блакітна-чорных да пераходных гульняў зь «Лякаматывам», якія адкрылі станкабудаўнікам сьцяжынку да першынства рэспублікі. Давайце крыху падрабязьней пра нашага першага трэнэра. Іван Куксевіч у 1957 годзе Куксевіч Іван Ягоравіч нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Селекта Аршанскага раёну. Прайшоў ІІ Усясьветную вайну, якая ў часы СССР на тэрыторыі краіны насіла назву «Вялікай Айчыннай». Пачаў вайну шарагоўцам, а скончыў гвардыі старшыной. Ён быў узнагароджаны за ўдзел у гераічным штурме і ўзяцьці Кёніґсбэрґу (Караляўца, рас. Калининград) мэдалём, двума мэдалямі за адвагу, мэдалём «За перамогу над Нямеччынай». Ён служыў у 144-м стралковым палку 340 стралковай дывізіі. А таксама ў 326 гвардзейскім цяжкім самаходна-артылерыйскім палку. Такія зьвесткі ёсьць на бачыне Памяць народу. Тамсама й дакумэнт з запісамі пра Куксевіча.   Пас...

Вынікі першых колаў у юнакоў

Зображення
Завяршыліся восеньскія гульні ў юнацкіх першынствах Беларусі. Там выступаюць і аршанцы. У І лізе (да 17) ў заключным матчы першага кола стартаўцы саступілі СДзЮШАР-Дынама зь Менску 0:6. У катэгорыі да 16 гадоў аршанцы гуляюць у Вышняй лізе. Але вынікі каманды пакуль надта сьціплыя. Напярэдадні блакітна-чорныя саступілі аднагодкам зь менскага «Дынама» на ўласным полі 0:4 і займаюць апошні радок табліцы, зазнаўшы паразы ва ўсіх 10 праведзеных сустрэчах. Таксама замыкаюць табліцу ў сваім першынстве і 15-годкі. У групе ІV лігі юнакоў аршанцы на выправе згулялі ўнічыю з «Чашнікамі» 2:2 і пакуль апошнія.

Старт (Ворша) — Юнацкая зборная Беларусі (да 17) — 2:0

Зображення
Гэтым разам ужо не было такіх праблемаў, якія паўсталі перад камандай у першым коле. Аршанцы справіліся з супернікам безь відавочных цяжкасьцяў. На 28-й хвіліне Іван Верас галавой з падачы Аляксея Чарнадарава адкрыў лік. У другой палове гол загнаў Антон Шэпелеў на 62-й хвіліне. Якраз так атрымалася, што да абодвух галоў маюць дачыненьне гульцы, якія вымушана прапускалі папярэднюю сустрэчу. Чарнадараў праз дыскваліфікацыю, Шэпелеў праз прастуду. А наступную гульню прапусьціць Сяргей Мельнік, які атрымаў другую жоўтую і, адпаведна, чырвоную на 90+4 хвіліне. Сьмешна, што на другую гульню аршанцаў запар (!!) ставяць арбітрам Сяргея Лабацэвіча, які паказвае староннасьць і, мякка кажучы, судзіць супраць "Старту". У нэрвовасьці нашых гульцоў няма нічога дзіўнага. Цырк! СТАРТ: Краўчанка, Іршаў, Чарнадараў (Вераб’ёў, 90), Жэстараў, Тамэла (Гаравец, 90), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Смольнікаў, 83), Мельнік, Шэпелеў, Верас (Ціхаміраў, 64). Фотарэпартаж

Старт (Ворша) — АБФФ (да 17). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Юнацкая зборная Беларусі набрала 24 пункты і займае 16-ю пазыцыю сярод 18 камандаў. Аршанцы маюць на рахунку 39 пунктаў і займаюць 11-е месца. Стартаўцы паўсюль! Брусэль, Бэльгія ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 15 гадоў таму, 8 лістапада аршанцы завяршылі пераходны турнір, зарганізаваны фэдэрацыяй для ратацыі паміж ІІ лігай і абласнымі. Стартаўцы згулялі ўнічыю з «Цэмэнтнікам» з Касьцюковічаў 3:3. Галы за аршанцаў агадалі Віталь Данілкоў, Андрэй Скарацін і Юры Піваровіч з карнага. У тым турніры аршанцы занялі апошняе месца ў сваёй групе, але засталіся ў ІІ лізе праз адмову супернікаў падымацца на лігу вышэй. Пераможцам пераходніка якраз быў «Цэмэнтнік». ЯК БЫЛО? Каманды ўпершыню сустрэліся ў першым коле. Ад 49-й хвіліны юнацкая зборная краіны вяла ў ліку, але на 90-й і 90+3-й хвілінах Дзьмітрыю Тамэлу ўдалося зрабіць дубаль і прынесьці стартаўцам тры пункты. ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча адбудзецца ў будны дзень — пятніцу, 8 лістапада. Ды яшчэ пачатак у працоўныя гадзіны — а 14:30.

Перамога і параза «Кацюшы»

Зображення
У першынстве Беларусі ў валейболе ў І лізе (ранейшая Група Б) аршанская «Кацюша» перамагла СДзЮШАР-ВК «Менск-БНТУ 3:0 (25:13 25:22 25:14), а затым саступіла сталічнаму РДУАРу 1:3 (15:25 13:25 25:18 11:25).

Слонім — Старт — 2:0

Зображення
У паядынку больш моцна выглядаў "Старт", меў перавагу, але ўвасобіць свае моманты ва ўзяцьце брамы не ўдалося ані разу. Слонімцы загналі абодва галы з даволі спрэчных карных боцаў, а перад гэтым на 52-й хвіліне судзьдзя Лабацэвіч выдаліў нібыта за гульню рукой па-за карнай зонай брамніка аршанцаў Ігнатовіча. Як выдаленьне, так і абодва 11-мэтровыя выклікаюць вялікія пытаньні. Гульню праз дыскваліфікацыю прапускалі Тамэла і Чарнадараў, Расолька вярнуўся пакуль толькі на лаўку запасных, а ў наступнай гульні мы застанемся без асноўнага брамніка. А яшчэ на пачатку сустрэчы зламаўся Арцём Антонаў. Праўдападобна, у наступнай гульні давядзецца абысьціся і без асноўнага злучнага. "Слонім" сьвяткуе нелягічную перамогу 2:0. Што ж, такое таксама здараецца ў ножным шпурляку. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Жэстараў, Ціхаміраў, Антонаў (Смольнікаў, 22; Кітаёў, 82), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (к) (Вераб'ёў, 82), Гонжураў, Мельнік, Верас (Краўчанка, 53).