Сэзон-2024. Статыстыка

Статыстыка гульцоў «Старту» ў сэзоне-2024:

брамнікі — Ігнатовіч Андрэй 33 (-41), Краўчанка Раман 6 (-10)

палявыя — Чарнадараў Аляксей 32/6, Жалезьнікаў Глеб 31/4, Іршаў Станіслаў (Расея) 30/2, Мельнік Сяргей 30/1, Воўчанка Мікіта 30, Пунінскі Ўладзіслаў 30, Тамэла Дзьмітры 28/8, Ціхаміраў Дзьмітры 28/5, Гонжураў Арцём 26/3, Антонаў Арцём 26/1, Расолька Павал 22/4, Жэстараў Максім (Расея) 18/1, Сушкоў Павал 17, Кучараў Аляксандар 16/2, Шэпелеў Антон 15/2, Вераб’ёў Даніла 10/1, Верас Іван 10/1, Кармішын Уладзіслаў (Расея) 10/1, Смольнікаў Мікіта (Расея) 8, Шалычаў Віталій (Расея) 6, Шамсіеў Натан (Расея) 6, Малаткоў Ягор 5/1, Кляньнё Павал 4/1, Сабліраў Кантэмір (Расея) 4, Цюніс Мікіта 2, Гаравец Дзяніс 2, Пахомаў Данііл (Расея) 1, Кітаёў Мікалай 1.

2 аўтагалы супернікаў.

Галоўны трэнэр: Мікалай Кітаёў.



Апошняя сустрэча, якую засталося правесьці ў першынстве АБФФ-17 і Дынама-ІІ, ужо ніяк не паўплывае на выніковае месца «Старту».

У сёлетнім першынстве «Старт» набраў 45 пунктаў — найвялікшую колькасьць за 10 гадоў па вяртаньні ў І лігу. Але й колькасьць камандаў была найбольшай — 18, у папярэднія гады яна вагалася ад 12 да 17 калектываў.

За гэты ж час аршанцы не падымаліся вышэй за 7-е месца, якое, уласна кажучы, ёсьць найвышэйшым дасягненьнем клюбу ў чэмпіянатах незалежнай Беларусі. Найніжэйшымі былі 14-я, у 2015-м і 2023-м гг. У абодвух згаданых выпадках гэта было 3-е месца з хваста табліцы.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі