Старт (Ворша) — Юнацкая зборная Беларусі (да 17) — 2:0

Гэтым разам ужо не было такіх праблемаў, якія паўсталі перад камандай у першым коле. Аршанцы справіліся з супернікам безь відавочных цяжкасьцяў. На 28-й хвіліне Іван Верас галавой з падачы Аляксея Чарнадарава адкрыў лік. У другой палове гол загнаў Антон Шэпелеў на 62-й хвіліне.



Якраз так атрымалася, што да абодвух галоў маюць дачыненьне гульцы, якія вымушана прапускалі папярэднюю сустрэчу. Чарнадараў праз дыскваліфікацыю, Шэпелеў праз прастуду. А наступную гульню прапусьціць Сяргей Мельнік, які атрымаў другую жоўтую і, адпаведна, чырвоную на 90+4 хвіліне. Сьмешна, што на другую гульню аршанцаў запар (!!) ставяць арбітрам Сяргея Лабацэвіча, які паказвае староннасьць і, мякка кажучы, судзіць супраць "Старту". У нэрвовасьці нашых гульцоў няма нічога дзіўнага. Цырк!


СТАРТ: Краўчанка, Іршаў, Чарнадараў (Вераб’ёў, 90), Жэстараў, Тамэла (Гаравец, 90), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Смольнікаў, 83), Мельнік, Шэпелеў, Верас (Ціхаміраў, 64).


Фотарэпартаж




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі