Старт (Ворша) — Слонім — 0:2

На ўсю гульню сілы дружыне не хапіла, прапусьцілі на 77-й, а затым на 86-й. Прычым другі, „кантрольны” гол правёў былы шпурляр аршанцаў Марат Калінчанка.

„Старт“. Камандны здымак 2026: Жалезьнікаў Глеб, Валадзькоў Арцём, Тарбякоў Мікіта, Пашкевіч Максім, Беразун Іван, Воўчанка Мікіта, Шалычаў Віталь, Стаін Даніла, Бардукоў Павал, Вехцеў Мікіта, Ціхаміраў Дзьмітры



СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун, Ціхаміраў, Стаін (Дамброўскі, 89), Пашкевіч (Камароў, 73), Воўчанка, Вехцеў (Кулеш, 62), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.



ЛІЧБЫ

Упершыню за 11 гадоў стартаўцы не загналі голу ў хатняй сустрэчы са „Слонімам“. Сам лік паўтарыў вынік сустрэчы ў 2015-м, тады аршанцы таксама прагулялі 0:2.


Лік 2:0 досыць папулярны ў сустрэчах аршанцаў і слонімцаў. За 39 асабістых спатканьняў ён быў зафіксаваны ўжо ў 8-ы раз. На рахунку „Старту“ 3 такія перамогі.


Глеб Жалезьнікаў выйшаў на чыстае 15-е месца ў сьпісе старажылаў каманды. Ён правёў за яе 145-ы паядынак і апярэдзіў Аляксандра Саўчанкава і Міхаіла Рыжалу. Недасягальным пакуль бачыцца Мікалай Кітаёў, які займае 1-е месца ў сьпісе, маючы на рахунку 358 сустрэчаў.


Іван Беразун тым часам падняўся на 22-е месца, ён дагнаў былога абаронцу „Старту“, а цяпер вядомага судзьдзю Сяргея Лабацэвіча. У іх па 125 гульняў за клюб.


Мікіта Воўчанка дасягнуў пазнакі ў 112 праведзеных паядынкаў, абаронца пакінуў за плячыма галоўнага трэнэра Дзьмітрыя Суздальцава, былога галоўнага трэнэра клюбу Аляксандра Ладзянога, а таксама Аляксандра Чарневіча, якія ў сваю гулецкую кар’еру па 111 разоў выходзілі на поле за „Старт“.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку