Старт (Ворша) — Асіповічы. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Абедзьве каманды там, дзе й былі год таму. У завыжыванцы. Ні пра што іншае ня думаюць, але аршанцы ўсё ж маюць запас у 6 пунктаў ад зоны вылету.


Чэрвеньская сустрэча ў першым коле скончылася для аршанцаў фіяска. Асіпаўчане на той момант набралі толькі 1 бодку за 11 гульняў, але Мальцам ня толькі далі бой, — перамаглі іх.


Асіпаўчане змагаюцца як могуць. У мінулым туры яны забралі дзьве бодкі ў „Хвалі“. Агулам зялёна-белыя пакідаюць уражаньне каманды, якая можа нечакана стрэліць патрэбны гол і набраць важную бодку. У верасьні ўраджай мог быць большым, каб асіпаўчане датрымаліся да канца. На сум сваіх заўзятараў, яны прапусьцілі ад „Мінску-ІІ“ на 90+4 хвіліне, а ў наступным туры за 5 хвілін да канца страцілі й перамогу над „Паперапрамам“. У выніку замест 6 бодак толькі 2.


Нельга назваць гэта гульнёй за 6 бодак, але сустрэча аршанцаў з асіпаўчанамі абяцае шмат цікавостак і магчымасьцяў абедзьвюм дружынам. Трэнэры тут дакладна ставяць задачу перамагаць.


БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ

Роўна 5 гадоў таму ў гэты дзень, 17 кастрычніка, „Старт“ прагуляў у Гомлі „Лякаматыву“ 1:2.


Браму „чыгуначнікаў“ агадаў наш абаронца Глеб Гурбан. На 86-й хвіліне аршанцы атрымалі права на карны боц, але Мікалай Зянько ў другім туры запар не скарыстаўся магчымасьцю — брамнік „Лякаматыву“ Сілівончык даў рады з ударам.


Гульцы гомельскага "Лякаматыву" сьвяткуюць гол у браму аршанцаў, 17 кастрычніка 2021 году

ЯК БЫЛО?

Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Асіповічамі“: 38 сустрэчаў, +18=5–15, 57–62


1994/95 Старт — КРЗ — 3:0 (+: -)

1994/95 КРЗ — Старт — 0:2

1995 Старт — КРЗ — 1:0

1998 Сьвіслач-Дах — Старт — 5:1

1998 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:1

2000 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:0

2000 Сьвіслач-Дах — Старт — 0:3

2001 Старт — Сьвіслач-Дах — 2:0

2001 Сьвіслач-Дах — Старт — 4:2

2004 Старт — Асіповічы — 2:1

2004 Асіповічы — Старт — 1:0

2006 Старт — Асіповічы — 2:1

2006 Асіповічы — Старт — 1:2

2007 Старт — Асіповічы — 2:0

2007 Асіповічы — Старт — 1:2

2008 Асіповічы — Старт — 1:3

2008 Старт — Асіповічы — 2:5

2009 Старт — Асіповічы — 0:4

2009 Асіповічы — Старт — 2:1

2010 Асіповічы — Старт — 3:0

2010 Старт — Асіповічы — 0:1

2011 Старт — Асіповічы — 2:5

2011 Асіповічы — Старт — 4:3

2012 Асіповічы — Старт — 2:3

2012 Старт — Асіповічы — 0:2

2013 Старт — Асіповічы — 0:1

2013 Асіповічы — Старт — 0:1

2014 Асіповічы — Старт — 1:1

2014 Старт — Асіповічы — 1:0

2017 Асіповічы — Старт — 1:1

2017 Старт — Асіповічы — 2:4

2022 Асіповічы — Старт — 0:0

2022 Старт — Асіповічы — 3:2

2023 Асіповічы — Старт — 1:3

2023 Старт — Асіповічы — 3:0

2025 Асіповічы — Старт — 4:2

2025 Старт — Асіповічы — 2:2

2026 Асіповічы — Старт — 2:1


*асіпаўчане падпісаныя назвай, дзейнай на момант гульні.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 17 кастрычніка. А 15:00 яна пачнецца на Мястовым стадыёне Воршы.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку