Post

Макслайн (Віцебск) — Старт (Ворша) — 1:1

Immagine
На 12-й хвіліне Жытнеў вывеў каманду ставачнікаў наперад, але ўжо неўзабаве, на 18-й выдалілі Зіміна, аўтара першай перадачы. Аршанцы ўратаваліся на 89-й хвіліне дзякуючы голу Кармішына. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Шамсіеў (Кармішын, 55), Расолька, Тамэла, Антонаў (Жалезьнікаў, 55), Воўчанка (Ціхаміраў, 71), Пунінскі, Мельнік, Сушкоў (Гонжураў, 22; Кучараў, 46).

Макслайн (Віцебск) — Старт. Прадмова

Immagine
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Каманда з назвай ставачнай канторы пачала ў сэзоне з усіх магчымых зыходаў, у яе перамога, нічыя і параза. У аршанцаў дзьве паразы і нічыя. Адпаведна, 11-е месца «новага» віцебскага клюбу супраць 17-а ў аршанцаў. Натуральна, што гаспадары поля расцэньваюцца фаварытамі паядынку. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Роўна 50 гадоў таму, 28 красавіка 1974 году «Старт» у гасьцявым паядынку зь Менскім «Спадарожнікам» згуляў унічыю 1:1. Узяцьце брамы аршанцамі было на рахунку Анатоля Ярмошына. ЯК БЫЛО? З улікам досыць слабых выступленьняў блакітна-чорных апошнім часам, нават зьдзіўляе, наколькі добра каманда гуляе з гэтым супернікам. Ад самага зьяўленьня ў І лізе «Макслайн» паказвае больш стабільныя і высокія вынікі за нас, а вось перагуляць аршанцаў у асабістым паядынку ніяк ня можа. Акрамя таго, стартаўцы абавязкова заганяюць апанэнту хаця б адзін гол! Балянс супрацьстаяньня «Старт» — «Макслайн»: 4 матчы, +3=1-0, 7-3 2022 Макслайн — Старт — 2:2 2022 Старт — Макслайн — 1:0 2023 Макслай...

Ці быў лік 3:5?

Immagine
Сустрэчу 3-га туру першынства Беларусі ў І лізе «Старт» прагуляў «Ніве» з Доўбізна з рэдкім для ножнага шпурляку лікам 3:5. Не паверыце, але такі лік у афіцыйных матчах нашай каманды ўжо сустракаўся! Прычым ня так даўно, у 2008-м годзе. Тады аршанцы 28 верасьня прымалі калінкавіцкую «Вэртыкаль». Першы мяч нашы правялі дзякуючы аўтаголу яшчэ на 40-й хвіліне, а вось наступныя ўзяцьці чужой брамы дазволілі адно пазьбегчы разгрому — Ігар Асіпенка і Мікалай Кітаёў заганялі ўжо на 87-й і 90+3-й хвілінах. У 1997-м годзе наш клюб зазнаў падобнай паразы ў гасьцях. Гэта было 21 чэрвеня ў Сьветлагорску, дзе мы саступілі «Камунальніку», прычым усе свае галы супернік правёў у першай палове. У нашым складзе дубаль аформіў Уладзімер Правалінскі, яшчэ адзін гол на рахунку Дзьмітрыя Рыбакова.

Лічбы Антонава і Жалезьнікава

Immagine
Паўабаронца Арцём Антонаў правёў юбілейны, 50-ы паядынак у складзе «Старту»! Акрамя таго, гэтую пазнаку на сваім аршанскім адрэзку кар’еры Арцём адсьвяткаваў 6-м голам у складзе дружыны. Арцём Антонаў Акрамя таго, у сустрэчы зь «Нівай» свой 111-ы паядынак у камандзе правёў паўабаронца Глеб Жалезьнікаў. Па колькасьці праведзеных сустрэч ён дагнаў Аляксандра Ладзянога, Аляксандра Чарневіча і Дзьмітрыя Суздальцава.

Тур 3. Старт — Ніва (Доўбізна) — 3:5

Immagine
Матч на цяжкім багністым полі, якое ўтварылася пасьля залевы, якая не сьціхала і цягам гульні. Два прапушчаныя галы «парашутамі» ад брамніка супернікаў і з цэнтру поля. Шмат грубай гульні, калі толькі дзівам судзьдзя ня выгнаў з поля некалькіх чалавек. Такім быў першы хатні паядынак стартаўцаў у бягучым сэзоне. Сустрэча скончылася паразай аршанцаў 3:5, і мы па-ранейшаму не перамагаем «Ніву», хоць гэта была ўжо 3-я сустрэча зь ёй. Галы за каманду заганялі Расолька (13), Кучараў (68), Антонаў (87). СТАРТ: Краўчанка (Ігнатовіч, 64), Іршаў, Чарнадараў (Шамсіеў, 68), Расолька (к), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Антонаў), Жалезьнікаў (Кучараў, 64), Мельнік, Сушкоў, Кармішын (Ціхаміраў, 46). Фотарэпартаж з гульні 

Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна). Прадмова

Immagine
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ «Ніва» пачала першынство зь перамогі і паразы, аршанцы — нічыёй і паразы. Гэта будзе першая гульня ў Воршы ў гэтым годзе, траўнік, відаць па ўсім, падрыхтавалі. Якія задачы ставяць перад сваёй камандай галоўны трэнэр Андрэй Пракапюк і кіраўніцтва аграрнага прадпрыемства, якому яна належыць, у прэсе шырока не агучвалася. Эпізод паядынку дружынаў у Воршы ў 2023 годзе ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Роўна 50 гадоў таму, 21 красавіка 1974 году «Старт» пачынаў сэзон у гэты дзень матчам 1 туру першынства БССР дома супраць БАТЭ. Блакітна-чорныя саступілі барысаўчанам 0:2. ЯК БЫЛО? Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся толькі двойчы — абодва паядынкі прайшлі ў мінулым сэзоне і радасьці аршанцам не прынесьлі. Спачатку на сваім полі была нічыя 1:1, а на чужым полі параза 1:3. У першым паядынку галом вызначыўся Арсень Вайнэр, у другім — Уладзіслаў Фядосаў. Цяпер абодвух у нашай камандзе ўжо няма. Падрахунак сустрэч «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 2 сустрэчы, +0=1-1, 2-4 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?...

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Immagine
Наша дружына цяжка ўваходзіць у сэзон. У параўнаньні зь першым турам Мікалай Кітаёў зрабіў у стартавым складзе толькі адну замену — замест Пахомава зь першых хвілінаў зьявіўся Шалычаў. Моманты ў аршанцаў былі, але не такія вострыя і ня так шмат. Усе галы прыйшлі пасьля досыць нехлямяжай рэакцыі нашае абароны на дзеяньні пінчукоў. Мабыць, лік завялікі, і разгрому мы не заслужылі, але «Хваля» дакладна павінна была перамагчы. «Старт» загнаў гол толькі ў канцы сустрэчы пры безнадзейным ліку, ды й той быў скасаваны. СТАРТ: 1.Ігнатовіч, 4.Іршаў, 7.Чарнадараў, 10.Расолька, 11.Тамэла, 20.Пунінскі, 21.Жалезьнікаў (17.Антонаў, 83), 55.Мельнік, 70.Сушкоў (23.Гонжураў, 85), 77.Кармішын, 82.Шалычаў (91.Шамсіеў, 71).