Макслайн (Віцебск) — Старт. Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
Каманда з назвай ставачнай канторы пачала ў сэзоне з усіх магчымых зыходаў, у яе перамога, нічыя і параза. У аршанцаў дзьве паразы і нічыя. Адпаведна, 11-е месца «новага» віцебскага клюбу супраць 17-а ў аршанцаў. Натуральна, што гаспадары поля расцэньваюцца фаварытамі паядынку.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Роўна 50 гадоў таму, 28 красавіка 1974 году «Старт» у гасьцявым паядынку зь Менскім «Спадарожнікам» згуляў унічыю 1:1. Узяцьце брамы аршанцамі было на рахунку Анатоля Ярмошына.
ЯК БЫЛО?
З улікам досыць слабых выступленьняў блакітна-чорных апошнім часам, нават зьдзіўляе, наколькі добра каманда гуляе з гэтым супернікам. Ад самага зьяўленьня ў І лізе «Макслайн» паказвае больш стабільныя і высокія вынікі за нас, а вось перагуляць аршанцаў у асабістым паядынку ніяк ня можа. Акрамя таго, стартаўцы абавязкова заганяюць апанэнту хаця б адзін гол! Балянс супрацьстаяньня «Старт» — «Макслайн»: 4 матчы, +3=1-0, 7-3
2022 Макслайн — Старт — 2:2
2022 Старт — Макслайн — 1:0
2023 Макслайн — Старт — 0:2
2023 Старт — Макслайн — 2:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча заплянаваная на штучным полі віцебскага ЦСК у нядзелю, 28 красавіка. Пачатак, а 17:00.
Коментарі
Дописати коментар