Тур 3. Старт — Ніва (Доўбізна) — 3:5

Матч на цяжкім багністым полі, якое ўтварылася пасьля залевы, якая не сьціхала і цягам гульні. Два прапушчаныя галы «парашутамі» ад брамніка супернікаў і з цэнтру поля. Шмат грубай гульні, калі толькі дзівам судзьдзя ня выгнаў з поля некалькіх чалавек. Такім быў першы хатні паядынак стартаўцаў у бягучым сэзоне.

Сустрэча скончылася паразай аршанцаў 3:5, і мы па-ранейшаму не перамагаем «Ніву», хоць гэта была ўжо 3-я сустрэча зь ёй.


Галы за каманду заганялі Расолька (13), Кучараў (68), Антонаў (87).


СТАРТ: Краўчанка (Ігнатовіч, 64), Іршаў, Чарнадараў (Шамсіеў, 68), Расолька (к), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Антонаў), Жалезьнікаў (Кучараў, 64), Мельнік, Сушкоў, Кармішын (Ціхаміраў, 46).



Фотарэпартаж з гульні 

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Аркадзю Сусману — 75!