Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна). Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
«Ніва» пачала першынство зь перамогі і паразы, аршанцы — нічыёй і паразы. Гэта будзе першая гульня ў Воршы ў гэтым годзе, траўнік, відаць па ўсім, падрыхтавалі. Якія задачы ставяць перад сваёй камандай галоўны трэнэр Андрэй Пракапюк і кіраўніцтва аграрнага прадпрыемства, якому яна належыць, у прэсе шырока не агучвалася.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Роўна 50 гадоў таму, 21 красавіка 1974 году «Старт» пачынаў сэзон у гэты дзень матчам 1 туру першынства БССР дома супраць БАТЭ. Блакітна-чорныя саступілі барысаўчанам 0:2.
ЯК БЫЛО?
Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся толькі двойчы — абодва паядынкі прайшлі ў мінулым сэзоне і радасьці аршанцам не прынесьлі. Спачатку на сваім полі была нічыя 1:1, а на чужым полі параза 1:3. У першым паядынку галом вызначыўся Арсень Вайнэр, у другім — Уладзіслаў Фядосаў. Цяпер абодвух у нашай камандзе ўжо няма. Падрахунак сустрэч «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 2 сустрэчы, +0=1-1, 2-4
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца на Мескім стадыёне Воршы 21 красавіка. Стартавы сьвісток, а 13-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар