Тур 2. Хваля — Старт — 3:0
Наша дружына цяжка ўваходзіць у сэзон. У параўнаньні зь першым турам Мікалай Кітаёў зрабіў у стартавым складзе толькі адну замену — замест Пахомава зь першых хвілінаў зьявіўся Шалычаў. Моманты ў аршанцаў былі, але не такія вострыя і ня так шмат. Усе галы прыйшлі пасьля досыць нехлямяжай рэакцыі нашае абароны на дзеяньні пінчукоў. Мабыць, лік завялікі, і разгрому мы не заслужылі, але «Хваля» дакладна павінна была перамагчы. «Старт» загнаў гол толькі ў канцы сустрэчы пры безнадзейным ліку, ды й той быў скасаваны.
СТАРТ: 1.Ігнатовіч, 4.Іршаў, 7.Чарнадараў, 10.Расолька, 11.Тамэла, 20.Пунінскі, 21.Жалезьнікаў (17.Антонаў, 83), 55.Мельнік, 70.Сушкоў (23.Гонжураў, 85), 77.Кармішын, 82.Шалычаў (91.Шамсіеў, 71).
Коментарі
Дописати коментар