Ці быў лік 3:5?
Сустрэчу 3-га туру першынства Беларусі ў І лізе «Старт» прагуляў «Ніве» з Доўбізна з рэдкім для ножнага шпурляку лікам 3:5. Не паверыце, але такі лік у афіцыйных матчах нашай каманды ўжо сустракаўся! Прычым ня так даўно, у 2008-м годзе. Тады аршанцы 28 верасьня прымалі калінкавіцкую «Вэртыкаль». Першы мяч нашы правялі дзякуючы аўтаголу яшчэ на 40-й хвіліне, а вось наступныя ўзяцьці чужой брамы дазволілі адно пазьбегчы разгрому — Ігар Асіпенка і Мікалай Кітаёў заганялі ўжо на 87-й і 90+3-й хвілінах.
У 1997-м годзе наш клюб зазнаў падобнай паразы ў гасьцях. Гэта было 21 чэрвеня ў Сьветлагорску, дзе мы саступілі «Камунальніку», прычым усе свае галы супернік правёў у першай палове. У нашым складзе дубаль аформіў Уладзімер Правалінскі, яшчэ адзін гол на рахунку Дзьмітрыя Рыбакова.
Коментарі
Дописати коментар