Хваля (Пінск) — Старт (Ворша). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

У першым туры «Хваля» саступіла 0:1 у Лідзе, аршанцы ў Кастрычніцкім разышліся мірам 1:1 у гасьцявым паядынку з «Тарпэда-БелАЗ-ІІ». Размоваў сёлета пра настройку пінчукоў на выхад у Вышнюю лігу быццам не прасочваецца, збольшага вылучаюць «Макслайн» і «Маладэчна». Пакуль складана сказаць, на што здольная цяперашняя «Хваля». Склад не дазваляе меркаваць, што ў пінчукоў ці аршанцаў будзе нейкі якасны скачок наперад.

ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

У дзень 13 красавіка аршанцы гулялі афіцыйную сустрэчу толькі аднойчы. Было гэта ў 2019-м, калі стартаўцы перамаглі ў гасьцях менскіх «Крумкачоў» 3:2.


Прыемны ўспамін і на 25-ы год выязной сустрэчы ў Пінску ў 1999-м. Тады блакітна-чорныя не пакінулі «Пінску-900» ніякіх варыянтаў — пераканаўчая перамога 3:0. Пасьля першай паловы былі нулі на таблё, але ў другой Мікалай Міхалёнак загнаў два галы, а ў канцы сустрэчы вызначыўся Сяргей Школа.


Доўгі час пінчукі прымалі гасьцей на стадыёне «Прыпяць», які затым занядбалі. На тым стадыёне, фота якога вы можаце паглядзець у нашым ціўцеры (а заадно падпісацца на яго, бо там найбольш апэратыўная інфармацыя, чым тут на Блогспоце ці ў Тэлеграме), пачынаў знакаміты ў будучыні беларускі нападнік Віталь Кутузаў. У 2008-м годзе па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 46 адкрыўся цяперашні комплекс «Хваля», і арэна па Зоі Касмадзям’янскай, 19. Доўга вяліся размовы пра яго знос і пабудову на гэтым месцы жылых дамоў. Потым быццам наважыліся на рэканструкцыю. Спачатку павінны зьявіцца пляцоўкі для лон-тэнісу, затым — само футбольнае поле.


ЯК БЫЛО?

Пінчукі маюць адчувальную перавагу над «Мальцамі» ў асабістых сустрэчах. Падрахунак супрацьстаяньня «Старту» з пінскай «Хваляй»*: 33 сустрэчы, +10=4-19, 38-53


*у розныя гады абедзьве каманды насілі розныя назвы. У назьве суперніка гэта адлюстравана, у аршанцаў для большай зручнасьці, паўсюль напісана гістарычнае імя «Старт».

1952 Дом афіцэраў — Старт — 3:1

1952 Дом афіцэраў — Старт — 2:0

1972 Старт — Прыпяць — 1:0

1972 Прыпяць — Старт — 0:0

1982 Машынабудаўнік — Старт — 2:0

1982 Старт — Машынабудаўнік — 2:0

1985 Машынабудаўнік — Старт — 2:1

1985 Машынабудаўнік — Старт — 3:1

1996 Старт — Камунальнік — 2:1

1996 Камунальнік — Старт — 1:2

1997 Пінск-900 — Старт — 3:2

1997 Старт — Пінск-900 — 2:3

1998 Старт — Пінск-900 — 0:3

1998 Пінск-900 — Старт — 2:0

1999 Старт — Пінск-900 — 2:1

1999 Пінск-900 — Старт — 0:3

2004 Старт — Пінск-900 — 1:2

2004 Пінск-900 — Старт — 3:1

2017 Старт — Хваля — 0:1

2017 Хваля — Старт — 5:1

2018 Старт — Хваля — 3:0

2018 Хваля — Старт — 1:1

2019 Хваля — Старт — 2:0

2019 Старт — Хваля — 0:0

2020 Хваля — Старт — 2:3

2020 Старт — Хваля — 3:2

2021 Хваля — Старт — 1:0

2021 Старт — Хваля — 0:1

2021 Хваля — Старт — 2:1

2022 Старт — Хваля — 2:2

2022 Хваля — Старт — 2:3

2023 Хваля — Старт — 3:2

2023 Старт — Хваля — 0:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў Пінску на стадыёне «Хваля» ў суботу, 13 красавіка. Пачатак паядынку а 15-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок