Публікації

Показано дописи з травень, 2024

І ліга. Тур 9. Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ У барысаўскіх дублёраў 17 пунктаў, а ў «Старту» толькі 7. Відавочна, што выхаванцы адной з найлепшых школаў ножнага шпурляку краіны, адабраныя з усёй краіны, выглядаюць салідна і будуць фаварытамі сустрэчы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 1 чэрвеня аршанцы ўжо гулялі з барысаўскім клюбам. Тады гэта быў 1958 год, каманды выступалі як зборныя местаў. Барысаў перамог Воршу 4:0. Пра той матч вядома, што гульня адбылася на барысаўскім полі вельмі дрэннай якасьці, а барысаўчане, нягледзячы на гульнявую перавагу, адзначыліся яшчэ і грубасьцю. ЯК БЫЛО? З другой камандай БАТЭ аршанцы ніколі не сустракаліся. ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Паядынак адбудзецца на Мескім стадыёне Воршы 1 чэрвеня. Пачатак, а 14:00.

Тур 8. Шахтар-ІІ (Салігорск) — Старт (Ворша) — 0:0

Зображення
Зноў валоданьне ініцыятывай, зноў моманты (Жалезьнікаў, Мельнік, Ціхаміраў), і няма галоў. Нічыя 0:0 з супернікам, зь якімі мусілі набіраць 3 пункты. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Антонаў (Малаткоў, 81), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (к), Гонжураў (Ціхаміраў, 46), Мельнік, Сушкоў (Шалычаў, 81), Кармішын.

Першынство Беларусі. І ліга. Тур 8. Шахтар-ІІ (Салігорск) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ Восем тураў — якраз тая дыстанцыя, пасьля якой можна гаварыць, за што змагаецца каманда, наколькі высокі ейны палёт. Пакуль у другой дружыны «кратоў» мала што атрымліваецца — толькі 4 пункты і перадапошняе месца. Ніжэй толькі пакараны на пункты «Энэргетык-БДУ». Зрэшты, сумнае становішча і ў галоўнай каманды шахтароў — колішні чэмпіён і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў эўракубках мае ня толькі -16 пунктаў, але і адну перамогу ў 9 гульнях. Што да аршанцаў, дык наша каманда ў траўні раскрылася, пачала паказваць яскравы ножны шпурляк, прайшла далей у Кубку, і толькі пунктаў пакуль недахоп. Якраз у Салігорску, а дакладней зусім ня так, а ў Петрыкаве на поўдні краіны, дзе пройдзе матч, Мальцы мусяць браць тры пункты. Кудмень нашага клюбу вожык і фотаздымак беларускай каманды віленскіх гімназістаў ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму (1974) стартаўцы 25 траўня таксама гулялі ў гасьцях, у Менску, і тады перамаглі тамтэйшы «Трактар» 2:1. Галы праводзілі Аркадзь Сусман і Анатоль Ярмошы...

1/32 фіналу. Клецак — Старт — 0:6

Зображення
Каманда ўзяла пераканаўчы рэванш за неспадзяваны і ганебны вылет з Кубку ў Клецку 5 гадоў таму. Разгром 6:0! Галы былі на ўсякі густ, наша каманда асабліва шчыравала пад канец сустрэчы. Выхад у 1/16 фіналу здабыты! 22 траўня 2024. Клецак, Мескі стадыён. Клецак (Д3) — Старт (Ворша, Д2) — 0:6 СТАРТ: Краўчанка (Ігнатовіч, 83), Расолька (Гонжураў, 64), Тамэла, Воўчанка (Цюніс, 83), Пунінскі, Жалезьнікаў (Антонаў, 64), Пахомаў (Чарнадараў, 35), Мельнік, Сушкоў, Кармішын (Сабліраў, 83), Шалычаў (Ціхаміраў, 46). Галы: 0:1 - Расолька (45+1), 0:2 - Ціхаміраў (59), 0:3 - Мельнік (79), 0:4 - Тамэла (84), 0:5 - Антонаў (87), 0:6 - Тамэла (90) На 45-й хвіліне Расолька не агадаў з карнага (слупок). Лічбы пасьля матчу з «Клецкам»: Першыя афіцыйныя гульні за «Старт» правялі Мікіта Цюніс і Кантэмір Сабліраў; Дзьмітры Тамэла загнаў першыя два галы за каманду; Павал Расолька мае цудоўную выніковасьць, асабліва як для абаронцы — за 8 праведзеных за «Старт» сустрэч ён ужо 4 разы вызначыўся галамі; Перамога...

Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Клецак — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ «Клецак» гуляе ў ІІ лізе і ў 1/64 фіналу перамог «Бабоўню» з Капыля 1:0. Аршанцы сталі паказваць якасную гульню ў І лізе, але ўсё адно вядуць барацьбу за выжываньне. Наша каманда не заўсёды сур’ёзна ставіцца да кубкавых гульняў, таму ў яе прыхільнікаў нязьменна прысутнічае трывога за вынік. Вось і летась блакітна-чорныя ганебна саступілі другалігавым «Івацэвічам». Сцэнар многіх падобных паядынкаў яскрава паказваў нам, што справа менавіта ў неналежным настроі, а не ў майстэрстве каманды. Фота з выправы ў Клецак у 2019 годзе ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Папярэдні раз з клечычанамі аршанцы сустрэліся 5 гадоў таму якраз у Кубку краіны. І той дзень стаў для нас чорным. Па-першае, толькі ў самы апошні момант «Клецак» вырашыў выходзіць на гульню, перад гэтым доўгі час хадзіла інфармацыя, што гульня не адбудзецца. Па-другое, аршанцы прагулялі тую стадыю па сэрыі 11-мэтровых, упісаўшы ў сваю гісторыю адзін з найбольш ганебных дзён. ЯК БЫЛО? Гісторыя сустрэч з клечычанамі не такая і малая, х...

85 гадоў масавага Кубку БССР

Зображення
20 траўня 85 гадоў таму (1939) пачаліся самыя масавыя рэспубліканскія спаборніцтвы — Кубак БССР. Гэта быў другі розыгрыш турніру пасьля спробы ў 1936-м. У сувязі зь вялікай колькасьцю каманд — 98, усе яны былі разьмеркаваныя па 5 зонах. У Менскай зоне выдатна выступілі студэнты Інстытуту фізкультуры, у Магілёўскай — бабруйскі «Спартак», у Гомельскай — армейская каманда, у Палескай — мазырскі «Спартак», у Віцебскай — аршанскі «Лякаматыў». Чыгуначнікі Воршы выйшлі ў фінальны турнір, дзе ў першым паядынку выбілі з розыгрышу каманду Н-скай вайсковай часткі з Гомельшчыны. На жаль, у 1/2 фіналу «Лякаматыў» прагуляў і да фіналу не дайшоў. 12 ліпеня на менскім стадыёне «Харчавік» адбылася фінальная сустрэча паміж камандамі ІФК і «Спартак» (Бабруйск), камусьці зь іх саступілі нашы чыгуначнікі. Перамаглі 6:1 студэнты менскага Інстытуту фізкультуры і сталі ўладальнікамі кубку. Цікава, што ў тым жа годзе менскі Інстытут фізычнай культуры правёў першы выпуск, дыплёмы атрымалі 58 чалавек.

Тур 7. Старт — Астравец — 1:1

Зображення
Гэтую сустрэчу мы павінны былі выгуляць. Зноў наша дружына паказала сябе актыўнай, была ў пошуку брамы, магчымасьцяў. Глеб Жалезьнікаў цудоўна працягнуў шпурляк да самай карнай, дзе яго ўсё ж «затапталі». Справядлівы 11-мэтровы. Загнаў Расолька, які робіцца штатным выканаўцам такіх боцаў, і ў гульні гуляе важную ролю. Таксама вызначальная роля часта дастаецца Тамэла, з посьпехам ці безь яго, ён спрабуе ўплываць на гульню, не здавольваючыся роляю звычайнага вінціка. Ну і эмоцыі ад Тамэлы гэта ого-го! Яны часта пераліваюць цераз край, гэта мінус. Але неймаверна запальваюць каманду і вядуць да лепшых дасягненьняў, гэта адзначначна і гэта плюс. Вось і ў паядынку з «Астраўцом» — спачатку Расолька зарабіў ужо звыклую для сябе жоўтую картку, і, калі не памыляемся, прапусьціць наступны матч. А Тамэла падыйшоў да суперніка і пачаў узьдзейнічаць на яго, маўляў, падымайся-не валяйся давай. А ў канцы сустрэчы паказваў «сьлёзкі» ў бок гульца «Астраўца» за ягонае апэляваньне да судзьдзі. Шкада, што ...

Старт — Астравец. Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ «Астравец» пачаў першынство на сярэднім узроўні. Зялёна-белыя маюць толькі 2 пункты перавагі над аршанцамі, таму сказаць, што прыяжджаюць у Воршу ў статусе фаварытаў нельга. Аршанцы паказалі досыць якасную гульню з суседзямі астравецкай дружыны — «Маладэчнам» у папярэднім туры, хоць і прагулялі. Агулам можна сказаць, што нас чакае паядынак роўных супернікаў. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Роўна 15 гадоў таму, 17 траўня 2009 году аршанцы на сваім полі прагулялі «Асіповічам» 0:4. ЯК БЫЛО? Гісторыя сустрэчы «Старту» з «Астраўцом» зусім кароткая. Блакітна-чорным яшчэ не здавалася перамагчы гэтага суперніка. Балянс супрацьстаяньня «Старт» — «Астравец»: 4 матчы, +0=1-3, 5-10 2022 Старт — Астравец — 1:3 2022 Астравец — Старт — 2:0 2023 Старт — Астравец — 0:1 2023 Астравец — Старт — 4:4 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Зноў гэтая пятніца… Гульня адбудзецца 17 траўня і пачнецца, а 18-й гадзіне.

У 1/32 Кубку гуляем з "Клецкам"

Зображення
У Доме футболу ў Менску прайшло лёсаваньне 1/32 фіналу Кубку Беларусі сэзону 2024/25. Матчы пройдуць 22-23 і 29-30 траўня. Супернікам "Старту" стаў "Клецак", зь якім раней аршанцы сустракаліся 10 разоў. Апошні на гэты момант паядынак адбыўся ў чэрвені 2019 году якраз у Кубку краіны. Той дзень стаўся кашмарам. Стартаўцы саступілі ў сэрыі 11-мэтровых і неспадзявана выбылі з розыгрышу.

Тур 6. Маладэчна — Старт — 2:0

Зображення
Мальцы вельмі добра выглядалі ў гульні! Так, вынік сёньня не на нашу карысьць, але адчуваем гонар за дружыну. Нарэшце мы пачалі паказваць добры ножны шпурляк, ісьці наперад, ствараць моманты і спрабаваць іх завяршаць. Антонаў наогул быў блізкі да геніяльнага голу пяткай, клясна згуляў Ціхаміраў. Стартаўцаў няма ў чым папракнуць. Якасна згуляў і брамнік Ігнатовіч, які ўжо стаў № 1. Аднойчы ён адбіў два складаныя боцы запар! Супернік перамог 2:0, а Нікіпаронак так эмацыйна сьвяткаваў, калі загнаў яшчэ адзін гол у браму аршанцаў, нібыта ў яго нейкія крыўды на Воршу. Можа і ёсьць нешта, ня ведаем. Гэта быў добры матч, які, на жаль, скончыўся нашай паразай. Падбадзёрым каманду, не адчайвацца, наперад! СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Ціхаміраў (Шамсіеў, 71), Расолька (Сушкоў, 76), Тамэла, Антонаў (Жалезьнікаў, 64), Воўчанка, Пунінскі, Мельнік, Кармішын. Фотарэпартаж з матчу

Маладэчна — Старт. Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ Перад сэзонам у «Маладэчну» перайшоў цэлы шэраг людзей з Воршы. Галоўны трэнэр Ігар Чумачэнка, паўабаронцы Абдулазіз Лавал, Мікіта Закрэўскі і Вадзім Бальбух, нападнік Уладзіслаў Фядосаў. А яшчэ ж раней перайшоў Ягор Нікіпаронак. «Стартавец году-2023» Закрэўскі, праўда, ужо пакінуў лягер «зялёна-белых» і адправіўся ў гомельскі «Паперпрам», таму зь ім мы сустрэнемся пазьней. А што ж па табліцы? «Маладэчна» вядзе рэй, у дружыны 4 перамогі і 1 нічыя. Аршанцы ж толькі ў мінулым туры расхрабрыліся і здабылі першую вікторыю. Паміж камандамі ўжо 8 пунктаў розьніцы, і пабачым, ці здолеюць блакітна-чорныя канкураваць з рэяводамі І лігі ў гасьцях. Яшчэ варта адзначыць, што маладачанцы часьцей за ўсіх у гэтым сэзоне трапляюць у становішча па-за гульнёй: за пяць тураў ужо 17 такіх момантаў, аршанцы ж нават ня ў першай пяцёрцы. Яшчэ адзін адметны момант: пасьля безгалявой нічыёй у 2011-м годзе ў Маладэчне ў наступных 9 сустрэчах вызначаліся абодва супернікі! Ці будзе 10-ы запар паядын...

50-годзьдзе Чарневіча

Зображення
6 траўня спаўняецца 50 гадоў колішняму гульцу «Старту» Аляксандру Чарневічу! У складзе каманды (пераважна пад назвай «Лягмаш») — 111 сустрэч і 23 галы. Адзін з найбольш вядомых гульцоў каманды ў 90-я гады.

Тур 5. Старт — Баранавічы — 4:0

Зображення
 Паядынак 5-а туру І лігі прынёс аршанцам чыстую радасьць. Пасьля няўцямнага пачатку сэзону гучала ўсё больш галасоў "Дзе ж першая перамога?" І вось, дачакаліся. Усе галы нашых мальцаў умясьціліся ў 32 хвіліны. У першай палове на 33-й вызначыўся Ціхаміраў, а ў другой з карнага загнаў Расолька на 51-й, Мельнік трапна стрэліў са штрафнога на 61-й, урэшце Жалезьнікаў, які ў гэтай сустрэчы толькі выйшаў на замену, вызначыўся на 65-й, ужо празь сем хвілін знаходжаньня на полі. 4:0! Разьвіталіся зь няўдалай сэрыяй, разьвіталіся з халоднай парой году, цяпер будзе цяплей! Падчас гульні спалахнуў дом на процілеглым беразе Дняпра. Дым было відаць ладную частку першай паловы сустрэчы. Кажуць, вагонь амаль зьнішчыў усю маёмасьць таго гаспадара. Пастаянна ў пратаколе адзначаецца новы капітан "Старту" Павал Расолька. Ён ужо двойчы праводзіў галы, а яшчэ зарабіў 3 жоўтыя карткі ў 5 матчах. Выхаванец аршанскага ножнага шпурляку Мікіта Цюніс зноў быў у заяўцы, але на полі не зьявіўс...

Старт (Ворша) — Баранавічы. Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ У «Баранавічаў» перад 5-м турам на рахунку ёсьць адна перамога, у аршанцаў іх пакуль няма зусім. У чатырох гульнях «чырвона-сініх» загнана 8 галоў, столькі ж, колькі ў адной гульні «Старту» зь «Нівай» з Доўбізна. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 10 гадоў таму «Старт» на сваім полі згуляў з «Баранавічамі» ўнічыю 1:1. Гэта было ўжо ўвосень у пераходным турніры ІІ лігі. Тады за аршанцаў загнаў Віталь Данілкоў. ЯК БЫЛО? Балянс супрацьстаяньня «Старт» — «Баранавічы»*: 45 сустрэч, +20 =13 −12, 60-51 1952 Харчавік — Старт — 2:0 1952 Харчавік — Старт — 4:0 1966 Старт — Тэкстыльшчык — 2:0 1966 Тэкстыльшчык — Старт — 1:1 1969 Тэкстыльшчык — Старт — 1:3 1969 Старт — Тэкстыльшчык — 0:0 1973 Лякаматыў — Старт — 3:2 1973 Старт — Лякаматыў — 3:1 1975 Старт — Лякаматыў — 1:1 1975 Лякаматыў — Старт — 0:1 1976 Лякаматыў — Старт — 1:1 1976 Старт — Лякаматыў — 1:1 1977 Старт — Лякаматыў — 2:0 1977 Лякаматыў — Старт — 1:2 1978 Лякаматыў — Старт — 1:3 1978 Старт — Лякаматыў — 1:0 1982 Лякаматыў — Старт — 1:...

30 гадоў таму выйшаў першы нумар газэты «Оршанский футбол»

Зображення
У нашым месьце ў першай палове 90-х была спроба наладзіць выхад пэрыядычнага выданьня пра мясцовы ножны шпурляк, найперш пра галоўную каманду, якая тады насіла назву «Лягмаш». У траўні і чэрвені 1994 году выйшлі нумары газэты «Оршанский футбол». Фундатарам выданьня было малое прамысловае прадпрыемства «Дыяпазон», у першым нумары зьявілася інтэрвію з дырэктарам МПП Аляксандрам Данілеўскім. Газэта выходзіла на чатырох палосах, на расейскай мове, друкавалася ў Аршанскай друкарні на Замкавай. У выданьні друкаваліся артыкулы, зацемкі, інтэрвію і статыстычныя выкладкі Ўладзімера Завадзкага і Ўладзімера Івашкевіча. Публікаваліся фотадымкі Ігара Бакіноўскага. Натуральна, былі тут ня толькі справаздачы зь мінулых матчаў «Лягмашу», але таксама анонсы наступных паядынкаў. Наклад «Оршанского футбола» быў 999 асобнікаў. На жаль, «Оршанский футбол» праіснаваў усяго два нумары. Далей друк газэты спыніўся.