Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Клецак — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ
«Клецак» гуляе ў ІІ лізе і ў 1/64 фіналу перамог «Бабоўню» з Капыля 1:0. Аршанцы сталі паказваць якасную гульню ў І лізе, але ўсё адно вядуць барацьбу за выжываньне. Наша каманда не заўсёды сур’ёзна ставіцца да кубкавых гульняў, таму ў яе прыхільнікаў нязьменна прысутнічае трывога за вынік. Вось і летась блакітна-чорныя ганебна саступілі другалігавым «Івацэвічам». Сцэнар многіх падобных паядынкаў яскрава паказваў нам, што справа менавіта ў неналежным настроі, а не ў майстэрстве каманды.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Папярэдні раз з клечычанамі аршанцы сустрэліся 5 гадоў таму якраз у Кубку краіны. І той дзень стаў для нас чорным. Па-першае, толькі ў самы апошні момант «Клецак» вырашыў выходзіць на гульню, перад гэтым доўгі час хадзіла інфармацыя, што гульня не адбудзецца. Па-другое, аршанцы прагулялі тую стадыю па сэрыі 11-мэтровых, упісаўшы ў сваю гісторыю адзін з найбольш ганебных дзён.
ЯК БЫЛО?
Гісторыя сустрэч з клечычанамі не такая і малая, хоць ня так часта мы гулялі ў адной лізе. Лік двух паядынкаў у незалежны пэрыяд быў ануляваны. Па перамогах стартаўцы наперадзе, а вось па розьніцы галоў саступаюць. Рахункі «Старту» з «Клецкам»*: 9 сустрэч, +4=2-3, 13-15.
7.06.1992 Хімік — Старт — -: + (3:1)**
30.08.1992 Старт — Вікторыя — 3:1
9.05.1993 Рада — Старт — 1:0
18.07.1993 Старт — Рада — 4:1
16.05.2008 Старт — Клечаск — 2:0
24.08.2008 Клечаск — Старт — 1:1
6.06.2010 Клечаск — Старт — 2:1
19.09.2010 Старт — Клечаск — 0:5
5.05.2012 Клечаск — Старт — 2:0 (вынік ануляваны)
12.06.2019 Клецак — Старт — 2:2 (д.ч., 11-м. 5:3)***
* наша каманда ў пераліку называецца «Стартам» без залежнасьці ад афіцыйнай назвы ў год сустрэчы, у супернікаў падаецца актуальная назва на момант гульні;
** ануляваныя вынікі ў агульны балянс не дадаюцца;
*** у агульнай статыстыцы сустрэч адмыслоўцамі прыняты падыход ня ўлічваць кубкавую вікторыю па 11-мэтровых як перамогу ў сустрэчы.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча 1/32 фіналу Кубку Беларусі адбудзецца на Мескім стадыёне Клецку 22 траўня (серада). Пачатак, а 18:30.
Коментарі
Дописати коментар