Тур 6. Маладэчна — Старт — 2:0

Мальцы вельмі добра выглядалі ў гульні! Так, вынік сёньня не на нашу карысьць, але адчуваем гонар за дружыну. Нарэшце мы пачалі паказваць добры ножны шпурляк, ісьці наперад, ствараць моманты і спрабаваць іх завяршаць. Антонаў наогул быў блізкі да геніяльнага голу пяткай, клясна згуляў Ціхаміраў. Стартаўцаў няма ў чым папракнуць. Якасна згуляў і брамнік Ігнатовіч, які ўжо стаў № 1. Аднойчы ён адбіў два складаныя боцы запар! Супернік перамог 2:0, а Нікіпаронак так эмацыйна сьвяткаваў, калі загнаў яшчэ адзін гол у браму аршанцаў, нібыта ў яго нейкія крыўды на Воршу. Можа і ёсьць нешта, ня ведаем. Гэта быў добры матч, які, на жаль, скончыўся нашай паразай.


Падбадзёрым каманду, не адчайвацца, наперад!



СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Ціхаміраў (Шамсіеў, 71), Расолька (Сушкоў, 76), Тамэла, Антонаў (Жалезьнікаў, 64), Воўчанка, Пунінскі, Мельнік, Кармішын.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі