Маладэчна — Старт. Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

Перад сэзонам у «Маладэчну» перайшоў цэлы шэраг людзей з Воршы. Галоўны трэнэр Ігар Чумачэнка, паўабаронцы Абдулазіз Лавал, Мікіта Закрэўскі і Вадзім Бальбух, нападнік Уладзіслаў Фядосаў. А яшчэ ж раней перайшоў Ягор Нікіпаронак. «Стартавец году-2023» Закрэўскі, праўда, ужо пакінуў лягер «зялёна-белых» і адправіўся ў гомельскі «Паперпрам», таму зь ім мы сустрэнемся пазьней. А што ж па табліцы? «Маладэчна» вядзе рэй, у дружыны 4 перамогі і 1 нічыя. Аршанцы ж толькі ў мінулым туры расхрабрыліся і здабылі першую вікторыю. Паміж камандамі ўжо 8 пунктаў розьніцы, і пабачым, ці здолеюць блакітна-чорныя канкураваць з рэяводамі І лігі ў гасьцях. Яшчэ варта адзначыць, што маладачанцы часьцей за ўсіх у гэтым сэзоне трапляюць у становішча па-за гульнёй: за пяць тураў ужо 17 такіх момантаў, аршанцы ж нават ня ў першай пяцёрцы.


Яшчэ адзін адметны момант: пасьля безгалявой нічыёй у 2011-м годзе ў Маладэчне ў наступных 9 сустрэчах вызначаліся абодва супернікі! Ці будзе 10-ы запар паядынак, дзе галы правядуць, і блакітна-чорныя, і зялёна-белыя?! Цікава, што 5 з 9 гэтых паядынкаў завяршаліся зь лікам 2:1 на карысьць аднаго з супернікаў.



Мікіта Закрэўскі яшчэ ў кашулі «Старту» ў хатняй сустрэчы з «Маладэчнам», восень 2023

ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Роўна 50 гадоў таму, у 1974-м аршанцы ў гасьцявым паядынку першынства БССР саступілі маладачанскай «Сэлене» зь лікам 1:2. Гэта была ўжо сустрэча на 2-м этапе першынства, які вызначаў выніковыя месцы. За стартаўцаў на 75-й хвіліне гол загнаў Міхаіл Кажамяка.


ЯК БЫЛО?

У апісаньні сустрэч мінулага пакідаем назву маладачанскага клюбу той, якая была на момант матчу, у аршанцаў паўсюль пішам гістарычную назву «Старт». Балянс супрацьстаяньня «Старту» з «Маладэчнам»: 51 сустрэча, +15=13-23, 77-83

1952 Старт — Дынама — 1:3

1952 Старт — Дынама — 1:2

1957 Старт — Маладэчна — 3:1

1957 Маладэчна — Ворша — 1:3

1959 Старт — Фабрыка гармонікаў — 7:2

1960 Станкабудаўнік — Старт — 2:3

1960 Старт — Станкабудаўнік — 0:4

1974 Старт — Сэлена — 1:2

1974 Сэлена — Старт — 2:1

1975 Сэлена — Старт — 0:0

1975 Старт — Сэлена — 1:0

1977 Старт — Сэлена — 1:1

1977 Сэлена — Старт — 3:0

1978 Старт — Сэлена — 2:1

1978 Сэлена — Старт — 3:1

1981 Старт — Мэталіст — 2:3

1981 Мэталіст — Старт — 1:1

1982 Мэталіст — Старт — 0:0

1982 Старт — Мэталіст — 6:2

1983 Старт — Праца — 3:1

1983 Праца — Старт — 1:0

1984 Праца — Старт — 2:0

1984 Старт — Праца — 4:2

1985 Старт — Праца — 2:0

1985 Праца — Старт — 0:0

1992/93 Старт — Электрамодуль — 3:0

1992/93 Электрамодуль — Старт — 0:0

1993/94 Электрамодуль — Старт — 1:1

1993/94 Старт — Электрамодуль — 0:0

2000 Маладэчна — Старт — 1:1

2000 Старт — Маладэчна — 0:2

2006 Маладэчна — Старт — 2:0

2006 Старт — Маладэчна — 1:1

2007 Маладэчна — Старт — 2:1

2007 Старт — Маладэчна — 5:1

2008 Маладэчна — Старт — 1:1

2008 Старт — Маладэчна — 0:2

2009 Старт — Маладэчна — 1:2

2009 Маладэчна — Старт — 4:0

2010 Старт — Маладэчна — 0:1

2010 Маладэчна — Старт — 7:3

2011 Забудова — Старт — 0:0

2011 Старт — Забудова — 1:2

2012 Маладэчна — Старт — 4:1

2012 Старт — Маладэчна — 2:2

2013 Маладэчна — Старт — 1:5

2013 Старт — Маладэчна — 2:1

2022 Маладэчна — Старт — 2:1

2022 Старт — Маладэчна — 1:2

2023 Маладэчна — Старт — 1:3

2023 Старт — Маладэчна — 1:2


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак прызначаны на Мескім стадыёне Маладэчны на пятніцу, 10 траўня. Стартавы сьвісток а 17-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі