Старт — Астравец. Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

«Астравец» пачаў першынство на сярэднім узроўні. Зялёна-белыя маюць толькі 2 пункты перавагі над аршанцамі, таму сказаць, што прыяжджаюць у Воршу ў статусе фаварытаў нельга. Аршанцы паказалі досыць якасную гульню з суседзямі астравецкай дружыны — «Маладэчнам» у папярэднім туры, хоць і прагулялі. Агулам можна сказаць, што нас чакае паядынак роўных супернікаў.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Роўна 15 гадоў таму, 17 траўня 2009 году аршанцы на сваім полі прагулялі «Асіповічам» 0:4.


ЯК БЫЛО?

Гісторыя сустрэчы «Старту» з «Астраўцом» зусім кароткая. Блакітна-чорным яшчэ не здавалася перамагчы гэтага суперніка. Балянс супрацьстаяньня «Старт» — «Астравец»: 4 матчы, +0=1-3, 5-10

2022 Старт — Астравец — 1:3

2022 Астравец — Старт — 2:0

2023 Старт — Астравец — 0:1

2023 Астравец — Старт — 4:4


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Зноў гэтая пятніца… Гульня адбудзецца 17 траўня і пачнецца, а 18-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі