Тур 5. Старт — Баранавічы — 4:0
Паядынак 5-а туру І лігі прынёс аршанцам чыстую радасьць. Пасьля няўцямнага пачатку сэзону гучала ўсё больш галасоў "Дзе ж першая перамога?" І вось, дачакаліся. Усе галы нашых мальцаў умясьціліся ў 32 хвіліны. У першай палове на 33-й вызначыўся Ціхаміраў, а ў другой з карнага загнаў Расолька на 51-й, Мельнік трапна стрэліў са штрафнога на 61-й, урэшце Жалезьнікаў, які ў гэтай сустрэчы толькі выйшаў на замену, вызначыўся на 65-й, ужо празь сем хвілін знаходжаньня на полі. 4:0! Разьвіталіся зь няўдалай сэрыяй, разьвіталіся з халоднай парой году, цяпер будзе цяплей!
Падчас гульні спалахнуў дом на процілеглым беразе Дняпра. Дым было відаць ладную частку першай паловы сустрэчы. Кажуць, вагонь амаль зьнішчыў усю маёмасьць таго гаспадара.
Пастаянна ў пратаколе адзначаецца новы капітан "Старту" Павал Расолька. Ён ужо двойчы праводзіў галы, а яшчэ зарабіў 3 жоўтыя карткі ў 5 матчах. Выхаванец аршанскага ножнага шпурляку Мікіта Цюніс зноў быў у заяўцы, але на полі не зьявіўся.
СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Ціхаміраў (Малаткоў, 73), Расолька (Шамсіеў, 73), Тамэла (Кучараў, 65), Антонаў (Жалезьнікаў, 58), Воўчанка, Пунінскі, Мельнік, Кармішын (Гонжураў, 73).
Коментарі
Дописати коментар