30 гадоў таму выйшаў першы нумар газэты «Оршанский футбол»

У нашым месьце ў першай палове 90-х была спроба наладзіць выхад пэрыядычнага выданьня пра мясцовы ножны шпурляк, найперш пра галоўную каманду, якая тады насіла назву «Лягмаш». У траўні і чэрвені 1994 году выйшлі нумары газэты «Оршанский футбол».


Фундатарам выданьня было малое прамысловае прадпрыемства «Дыяпазон», у першым нумары зьявілася інтэрвію з дырэктарам МПП Аляксандрам Данілеўскім. Газэта выходзіла на чатырох палосах, на расейскай мове, друкавалася ў Аршанскай друкарні на Замкавай. У выданьні друкаваліся артыкулы, зацемкі, інтэрвію і статыстычныя выкладкі Ўладзімера Завадзкага і Ўладзімера Івашкевіча. Публікаваліся фотадымкі Ігара Бакіноўскага.


Натуральна, былі тут ня толькі справаздачы зь мінулых матчаў «Лягмашу», але таксама анонсы наступных паядынкаў. Наклад «Оршанского футбола» быў 999 асобнікаў. На жаль, «Оршанский футбол» праіснаваў усяго два нумары. Далей друк газэты спыніўся.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»