85 гадоў масавага Кубку БССР

20 траўня 85 гадоў таму (1939) пачаліся самыя масавыя рэспубліканскія спаборніцтвы — Кубак БССР. Гэта быў другі розыгрыш турніру пасьля спробы ў 1936-м. У сувязі зь вялікай колькасьцю каманд — 98, усе яны былі разьмеркаваныя па 5 зонах.



У Менскай зоне выдатна выступілі студэнты Інстытуту фізкультуры, у Магілёўскай — бабруйскі «Спартак», у Гомельскай — армейская каманда, у Палескай — мазырскі «Спартак», у Віцебскай — аршанскі «Лякаматыў».


Чыгуначнікі Воршы выйшлі ў фінальны турнір, дзе ў першым паядынку выбілі з розыгрышу каманду Н-скай вайсковай часткі з Гомельшчыны. На жаль, у 1/2 фіналу «Лякаматыў» прагуляў і да фіналу не дайшоў.


12 ліпеня на менскім стадыёне «Харчавік» адбылася фінальная сустрэча паміж камандамі ІФК і «Спартак» (Бабруйск), камусьці зь іх саступілі нашы чыгуначнікі. Перамаглі 6:1 студэнты менскага Інстытуту фізкультуры і сталі ўладальнікамі кубку. Цікава, што ў тым жа годзе менскі Інстытут фізычнай культуры правёў першы выпуск, дыплёмы атрымалі 58 чалавек.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі