Тур 17. Белшына (Бабруйск) — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Бабруйчане напярэдадні прайшлі ў ¼ Кубку Беларусі. Каманда на 5-м месцы, і цяпер можа больш пільна прыняцца за выкананьне задачы, якой, безумоўна, ёсьць вяртаньне ў Вышнюю лігу. У каманды 27 пунктаў. У «Старту» 25, і гульня ў Бабруйску вялікае выпрабаваньне для дружыны Кітаёва. На здольнасьць змагацца на розных з расьпісаным фаварытам. Перад гульнёй мы хваляваліся за Дзьмітрыя Тамэлу, які ўсё ж разарваў пагадненьне з «Нафтанам» і падпісаў паўнавартасны кантракт са «Стартам». Спадзяёмся на вяртаньне на поле Глеба Жалезьнікава. Верхавод нашых атак днямі ажаніўся, а 31 ліпеня сьвяткуе дзень нараджэньня. Раней Глеб выступаў у Бабруйску, так што гэта знаёмая яму каманда. Важнай гульні прысьвечана і афіша нашага мастака. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Гульня ў Бабруйску 45 гадоў таму, у 1979-м, скончылася нулявой нічыёй. Гэта было ў стыкавых гульнях за 13-е месца. А ў Воршы тады згулялі 1:1, таму бабруйчане згодна з правілам гасьцявога голу апынуліся вышэй. ЯК БЫЛО? Каманды Воршы і Бабру...