І ліга. Тур 16. Старт (Ворша) — Паперпрам (Гомель). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Напярэдадні сустрэчы ў «Старце» адбыліся скрушныя падзеі — памёр старшы трэнэр Аляксей Шубянок. Наша каманда выйдзе на поле з чорнымі павязкамі. Спадзяемся, фэдэрацыя зарганізуе хвіліну маўчаньня ў памяць знанага спартовага дзеяча краіны, які самаахвярна працаваў у клюбах Слоніму, Гомлю, Магілёву, Воршы і іншых. У «Паперпраме» сэзон пачынаў «Стартавец году-2023» Мікіта Закрэўскі, але зь нейкіх прычынаў у Гомлі ў яго не пайшло так добра, і ён пакінуў клюб яшчэ да сустрэчы з аршанцамі, за якіх пасьпяхова выступаў летась.


У турнірным становішчы аршанцы маюць на 1 пункт больш і займаюць 8-ы радок, на адзін вышэй за «Паперпрам».



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

10 гадоў таму наша каманда 27 ліпеня праводзіла гасьцявую сустрэчу ІІ лігі супраць менскага «Промня» і перамагла 1:0 дзякуючы трапнаму стрэлу Андрэя Ламакі. Гэта быў адзін з паваротным момантаў таго першынства, здаецца, менавіта тады аршанцы адчулі, што здольныя змагацца за вяртаньне ў І лігу па-сапраўднаму. Далейшыя падзеі гэта даказалі, аршанцы да кастрычніка зусім не зазнавалі паразаў, і ў выніку вярнуліся ў Д2.


ЯК БЫЛО?

Гэта будзе трэці двубой камандаў у гісторыі. «Паперпрам» толькі другі год удзельнічае ў І лізе. У гэтым змаганьні поўны парытэт, дзьве нічыі і абедзьве зь лікам 2:2. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Паперпрам», 2 сустрэчы, +0=2-0, 4-4


2023 Старт — Паперпрам — 2:2

2023 Паперпрам — Старт — 2:2


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца на мескім стадыёне Воршы ў суботу, 27 ліпеня. Пачатак а 16-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі