Кубкавая параза ад Арсэналу. Лічбы і адметнасьці

Раніца пасьля вылету з Кубку Беларусі… Настрой не найлепшы. Быццам і ня мусілі аршанцы перамагаць суперніка, які на лігу вышэй за нас і мае лепшыя склад, умовы і т.д. Але Кубак — месца для казкі, якой чакаеш. І казка не такая рэдкасьць, калі вы гледзяце, напрыклад, Кубак Ангельшчыны. Ды і ў нашай Беларусі здараецца — тры каманды І лігі прайшлі сваіх больш статусных супернікаў. Але сярод троіцы няма «Старту»…



За час выступленьняў у Кубку БССР і Рэспублікі Беларусь аршанскі «Старт» мае такія лічбы: 51 сустрэча, 17 перамог, 7 нічыіх, 27 паразаў, розьніца галоў 88-130.


Аршанцам у 8 паядынках з койданаўскім Арсэналам так і не ўдалося яго перагуляць.


Мікалай Кітаёў як трэнэр у полі выйшаў з «Арсэналам» на замену і правёў свой 357-ы паядынак за клюб. Гэта роўна на 80 сустрэчаў больш за Ўладзімера Ларывонава, які займае 2-е месца ў сьпісе старажылаў усіх гадоў.


Пасьля гістарычнага выхаду ў 1/8 фіналу ў Кубку-2017/18, што зьяўляецца найвышэйшым дасягненьнем у часы Незалежнасьці, стартаўцы 7 сэзонаў запар захрасаюць на папярэдніх стадыях, прычым два разы нават не пераадолелі стадыю 1/32 фіналу. Наша дружына застаецца някубкавай.


Можам памыляцца, бо ня маем усёй паўнаты статыстыкі, але Станіслаў Іршаў з высокай імавернасьцю стаў першым гульцом «Старту», выдаленым у кубкавым паядынку. Да таго пратаколы фіксавалі толькі выдаленьні ў складзе нашых супернікаў.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі