Памёр Аляксей Шубянок

На 63-м годзе памёр адзін з трэнэраў «Старту» Аляксей Шубянок. У лютым 2023 году вядомы слонімскі трэнэр далучыўся да нашай каманды і працаваў у ёй да канца. Спачуваньні родным і блізкім…


Аляксей Шубянок нарадзіўся 15 верасьня 1961 году ў Менску. Ножным шпурляком пачаў займацца ў 7 гадоў ва ўкраінскім Харкаве, а затым трэнаваўся ў Варашылаўградзкім спартовым інтэрнаце (цяпер Луганск). У 1984 годзе скончыў Інстытут фізкультуры ў Душанбэ. Выступаў за таджыцкія, узбэцкія, украінскія каманды, у 1990 годзе вярнуўся ў родную Беларусь і далучыўся да «Абутніка» зь Ліды.


У 1993-м пачаў трэнэрскую кар’еру ў дзіцяча-юнацкай школе Ліды. Затым працаваў памочнікам у трэнэрскім штабе «Абутніка», і потым — слонімскага КПФ. У 1995-м узначаліў слонімскі «Камунальнік», які ён у 1996-м і 1999-м выводзіў у Вышнюю лігу. У 2009-м годзе разам з іншай слонімскай камандай — «Белтрансгазам» — перамагаў у ІІ лізе. Акрамя таго, Шубянок працаваў са жлобінскім «Камунальнікам», магілёўскім «Тарпэда-Кадына», гомельскім «Лякаматывам».


Мы бачылі ў ім вялікае падабенства з Уладзімерам Караткевічам і спадзяваліся на добрыя вынікі каманды пры ягонай працы. Спачывайце зь мірам, спадар Аляксей…




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Аркадзю Сусману — 75!