Тур 15. АБФФ-17 — Старт — 1:2
Гульня сталася няпростай для каманды. Пасьля кубкавага вылету ледзь не саступілі юнакам. Ад 49-й хвіліны юнацкая зборная краіны вяла ў ліку, але на 90-й і 90+3-й хвілінах Дзьмітрыю Тамэлу ўдалося зрабіць дубаль і прынесьці стартаўцам тры пункты. Пляскаем у далоні, цудоўна! Вікторыя 2:1. А яшчэ й сьвяткаваньне атрымалася як паўтор ужо вядомага раней. Але ў Воршы, і здаецца ў Беларусі, такое ўпершыню. Тамэла сапраўды дадае характару камандзе, і збольшага на карысьць.
Тамэла стаў героем паядынку, уратаваў яго, і пайшоў на замену. Глеб Жалезьнікаў зноў застаўся ў запасе.
СТАРТ: Ігнатовіч, Чарнадараў, Расолька (к), Тамэла (Сабліраў, 90+4), Кучараў (Ціхаміраў, 62), Антонаў, Воўчанка, Пунінскі, Гонжураў, Мельнік, Сушкоў.
Коментарі
Дописати коментар