І ліга. Тур 15. АБФФ-17 — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Юнацкая зборная — адзіная ў І лізе дружына, якая ніводнага разу не гуляла ўнічыю. Застаецца тры туры да завяршэньня першага кола, і аршанцы маюць на 7 пунктаў больш за гэтага суперніка. Вядома, асабліва пасьля вылету з Кубку, ніхто не чакае ад каманды Мікалая Кітаёва нейкага іншага выніку, акрамя перамогі.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Нейкіх адметных датаў і лічбаў напярэдадні гэтай гульні няма.
ЯК БЫЛО?
Аршанцы ніколі не сустракаліся з АБФФ-17, адпаведна, гэтая сустрэча ў сталіцы стане першай.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак пройдзе ў Менску на праспэкце Пераможцаў, 24. Пятніца, 19 ліпеня, пачатак, а 17-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар