Мінск-ІІ -- Старт (Ворша) -- 0:1

 Перамогу аршанцам прынёс Уладзіслаў Пунінскі на 90-й хвіліне! Пасьля шэрагу небясьпечных момантаў аршанцы зарабілі права на свабодны. Тамэла навесіў, гаспадары поля адвялі небясьпеку, але другім тэмпам Жэстараў заслаў мяч у карную зону зноў, а там пасьля некалькіх спробаў удараў мяч адкаціўся да Пунінскага, які сам жа тую атаку і пачынаў, яшчэ вынасам ад сваёй брамы. Пунінскі дакладна прабіў і прынёс аршанцам першыя пункты ў сэзоне 2025 году!


І ліга Беларусі. Тур 2

Мінск-ІІ 0:1 Старт (Ворша)

Старт: Краўчанка, Іршаў, Адамчык, Чарнадараў, Жэстараў, Верас (Бабчанок, 90+2), Заец (Гонжураў, 57), Воўчанка, Нікіпаронак (Ціханаў, 69), Пунінскі, Тамэла.


Фотарэпартаж з гульні ад прэс-службы менчукоў

Наш гол, відэа

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025