35 гадоў першым гульням вусьцянскага «Коласу» на першынство рэспублікі

Роўна 35 гадоў таму, 22 і 28 красавіка 1990 году «Колас» з Вусьця правёў свае першыя гульні ў першынстве яшчэ савецкае Беларусі. Учора яшчэ ўдзельнік лякальных спабораў, вусьцянскі клюб пачаў з нулявой нічыёй у Рэчыцы.


Праз шэсьць дзён адбыўся і першы хатні паядынак на новым узроўні. Ён таксама прынёс мір, але ўжо выніковы. Нічыя 1:1 з мазырскім «Палесьсем». Першы гол вусьцянцаў у першынстве рэспублікі правёў Аляксандар Лебедзеў. Ён жа ў гэтым паядынку не рэалізаваў карны боц, прабіўшы вышэй за бэлю.



Перад тым першынством было ўдосталь спрэчак пра камплектаваньне дружыны. Рэч у тым, што экспэрымэнтальная база «Вусьце» магла прапанаваць шпурлярам значна болей за завод «Чырвоны Кастрычнік» у Барані, які напаткалі іншыя часы. Таму большасьць гульцоў «Тэмпу», як і вядомы трэнэр клюбу Мікалай Гурчанкоў, перайшлі ў «Колас». Бараньскі клюб стаў чэзнуць і неўзабаве зьнік.





На стадыёне хвалілі буфэт, каравай перад першай хатняй гульнёй, музыку. У Вусьці зажыла якасная каляспартовая атмасфэра. Добрым словам у прэсе згадвалі дырэктара э/б Івана Голуба.


«Колас» пабыў на рэспубліканскай арэне нядоўга. Клюб не перажыў новай перамены эканамічных, палітычных, футбольных рэаліяў. Але бытнасьць на агульнабеларускім узроўні стала старонкай росквіту ў гісторыі Вусьця. Усё астатняе — гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025