Тур 5. Асіповічы — Старт — 4:2
У чарговым туры першынства краіны нашы гульцы ад першай хвіліне аддалі ініцыятыву спадужніку. "Асіповічы" гэтым няслаба скарысталіся. Пры гэтым гаспадары адкрылі лік толькі на 44-й хвіліне, а перад гэтым у іх быў скасаваны гол з па-за гульнёй. А яшчэ раней траўму атрымаў наш абаронца Сіно Абсамадаў, губляем чарговага гульца праз траўму.
У другой палове ад самага пачатку зноў халодны душ. За 24 хвіліны да канца прапускаем трэці, і толькі правадырскія ўласьцівасьці таленту Дзьмітрыя Тамэлы дазваляюць вярнуцца ў гульню. Спачатку карны за гульню рукою, які Тамэла заганяе пераканаўча, а празь некалькі сэкундаў цудоўны ўдар здалёк у аточаньні праціўнікаў, і лік толькі 2:3. Дубальт!
Аршанцы кідаюцца атакаваць далей, аднак, як і ва ўсім матчы, зашмат недакладных перадачаў, што ўрэшце дазваляе асіповіцкім адсунуць гульню ад брамы і перажыць штурм. А тады яны ловяць Мальцаў на контратацы, і лік робіцца 4:2 на іхную карысьць.
Пяць тураў, чатыры паразы і толькі тры набраныя пункты. Наш клюб пачатак сэзону праваліў. Авансы, выдадзеныя складу каманды і ейнай нібыта згулянасьці, ня спраўджаныя. Наступныя туры пакажуць, будзе дружына выкарасквацца зь яміны або павядзе змаганьне за выжываньне ў Д2. Ужо цяпер наша каманда ў зоне вылету.
СТАРТ: Макараў, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў, Тамэла, Воўчанка, Нікіпаронак (Шалін, 81), Бабчанок, Гонжураў, Абсамадаў (Заец, 32; Цімчанка, 54), Каліноўскі (Сафронаў, 81).
Коментарі
Дописати коментар