Мінск-ІІ — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ
Ну вядома ж, поле ў Воршы зноў не гатовае прымаць супернікаў у красавіку! На паўночным жа полюсе жывем, відаць. Таму зноў памяняліся палямі, як і кожны год зь нейкім супарам. Гэта — дадатковая нагрузка на каманду, якая прагуляла першыю сустрэчу дублёрам барысаўскага БАТЭ 2:7. Цяпер у супарах яшчэ адны дублёры — «Мінск-ІІ». Праціўнік таксама няўдала пачаў сэзон, прагуляўшы ў першым туры ў Астраўцы 1:4.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Аршанцы пачалі сэзон з разгромнай паразы. Як мы вызначылі раней, лік 2:7 сустракаўся ў клюбнай гісторыі. А цяпер успомнім, што з разгромнай паразы ў пяць галоў нашы таксама ўжо пачыналі чэмпіянат. Было гэта ў 1959 годзе, калі першынство стартавала з паразы ад гомельскага ВРЗ 1:6. Прычым тая сустрэча была для нашай каманды хатняй. Гэтыя два вынікі — найгоршы пачатак для аршанцаў за ўсю гісторыю.
ЯК БЫЛО?
«Мінск-ІІ» раней ужо выступаў у «асноўным» рэспубліканскім першынстве і сустракаўся з аршанцамі не аднойчы. Упершыню гэта адбылося ў 2007-м годзе ў гульнях ІІ лігі, тады па выніках сэзону сталічныя шпурляры сталі апошнімі, 16-мі, а наш клюб фінішаваў 13-м. Але нягледзячы на апошняе месца, фэдэрацыя пакінула «Мінск-ІІ» у лізе на наступны год. У тым сэзоне сталічная каманда ўжо апярэдзіла нашую на адно месца, 11-е супраць 12-а сярод 16 камандаў. Але на наступны год каманда ў ІІ лізе ўжо не выступала. Яна вярнулася туды ў 2012-м. Адметна тое, што ў кожным з праведзеных паядынкаў была мінімум адна каманда, якая не заганяла галоў у матчы. Лічбы процістаяньня «Старт» — «Мінск-ІІ»: 6 сустрэчаў, +2=1-3, 2-6
2007 Мінск-ІІ — Старт — 2:0
2007 Старт — Мінск-ІІ — 1:0
2008 Старт — Мінск-ІІ — 0:1
2008 Мінск-ІІ — Старт — 0:0
2012 Старт — Мінск-ІІ — 1:0
2012 Мінск-ІІ — Старт — 3:0
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча пройдзе на стадыёне ФК «Мінск» на вуліцы Маякоўскага, 127/3. Яе прызначылі на суботу, 5 красавіка. Пачатак, а 14-й.
Коментарі
Дописати коментар