Старт (Ворша) — Ліда. Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Лідзкая дружына ўзяла 6 пунктаў з 9 магчымых, у сваю чаргу аршанцы маюць толькі 3 пункты пасьля такой самай колькасьці сустрэчаў. На шпітальным ложку ў стартаўцаў Расолька, Тамэла і Адамчык, але з двума апошнімі ёсьць надзея на хуткае вяртаньне.
У складзе «Ліды» двое гульцоў, якія раней гулялі ў Воршы — Азам Раджабаў і Аляксандар Бурнос. Акрамя таго, за чырвона-белых цяпер гуляе Раман Грыбоўскі, якога ў міжсэзоне трэнаваўся акурат з «Стартам», але пакінуў каманду, аддаўшы перавагу лідзянам.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Роўна 10 гадоў таму 19 красавіка першынство І лігі толькі пачыналася, а цяпер будзе ўжо 4-ы тур! У той дзень у 2015-м годзе «Старт» згуляў унічыю з «Смалявічамі-СТІ» 1:1, якія тады ўзначальваў Юры Пунтус. Блакітна-чорныя адставалі ў сустрэчы, але ў канцы паядынку Аляксандар Ладзяны выпусьціў на поле першага легіянэра ў гісторыі «Старту» — Соу Нуу. «Буба», як яго ласкава звалі на трыбунах, амаль адразу загнаў гол, адбылося гэта на 75-й хвіліне. Гвінэец прынёс аршанцам нічыю, а ўжо ў 3-м туры загнаў ізноў. Аднак тады ўжо ў сваю браму, і здарылася гэта якраз у паядынку зь ...«Лідай». Зрэшты, гэта было ўжо зусім іншая гісторыя.
ЯК БЫЛО?
Папярэднія матчы каманд сьведчаць перавагу лідзянаў. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» (Ворша) — «Ліда»: 46 сустрэчаў, +14=11-21, 56-84
1966 Вымпэл (Ліда)* — Старт — 5:1
1966 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:1
1967 Старт — Вымпэл (Ліда) — 2:0
1967 Вымпэл (Ліда) — Старт — 2:0
1971 Абутнік (Ліда) — Старт — 0:0
1971 Старт — Абутнік (Ліда) — 3:0
1973 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1
1975 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:0
1975 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1
1982 Абутнік (Ліда) — Старт — 1:1
1982 Старт — Абутнік (Ліда) — 2:1
1984 Абутнік (Ліда) — Старт — 3:0
1984 Старт — Абутнік (Ліда) — 1:1
1997 Ліда — Старт — 2:1
1997 Старт — Ліда — 0:1
1998 Ліда — Старт — 2:1
1998 Старт — Ліда — 0:1
2001 Ліда — Старт — 1:0
2001 Старт — Ліда — 1:2
2005 Ліда — Старт — 5:1
2005 Старт — Ліда — 1:2
2007 Старт — Ліда — 1:4
2007 Ліда — Старт — 4:1
2011 Старт — Ліда — 0:0
2011 Ліда — Старт — 8:1
2015 Ліда — Старт — 2:1
2015 Старт — Ліда — 2:2
2016 Старт — Ліда — 2:1
2016 Ліда — Старт — 2:2
2017 Старт — Ліда — 3:1
2017 Ліда — Старт — 0:0
2018 Старт — Ліда — 0:1
2018 Ліда — Старт — 2:0
2019 Старт — Ліда — 1:2
2019 Ліда — Старт — 8:1
2020 Старт — Ліда — 3:2
2020 Ліда — Старт — 1:5
2021 Старт — Ліда — 1:1
2021 Ліда — Старт — 0:2
2021 Старт — Ліда — 2:1
2022 Ліда — Старт — 1:2
2022 Старт — Ліда — 2:2
2023 Ліда — Старт — 0:0
2023 Старт — Ліда — 0:3
2024 Ліда — Старт — 0:1
2024 Старт — Ліда — 2:4
* лідзяне падпісаныя назвай, дзейнай на момант гульні.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў суботу, 19 красавіка, пачатак а 16-й гадзіне. Нарэшце, пасьля трох паядынкаў у гасьцях аршанцы ўпершыню прымуць спадужніка на сваім полі.
Коментарі
Дописати коментар