Асіповічы — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД МАТЧАМ
«Асіповічы» вярнуліся ў І лігу пасьля сэзону ў Д3, але на старым-новым месцы справы ідуць нядобра. Дзьве нічыіх і дзьве паразы, толькі два пункты і перадапошні радок табліцы. Горш становішча толькі ў «Мінску-ІІ», які прагуляў усе чатыры паядынкі, у тым ліку й «Старту», для якога гэта пакуль адзіны матч з наборам пунктаў. Такім чынам, аршанцы маюць на пункт болей за зялёна-белых.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Роўна 50 гадоў таму, 27 красавіка 1975 году, «Старт» гасьцяваў у Маладэчне ў «Сэлены». Тая сустрэча адкрывала новае першынство, і лік тады быў нічыйным 0:0.
ЯК БЫЛО?
Гісторыя двубояў аршанскіх і асіповіцкіх вядзе адлік ад 1970 году. Адылі, тады гэта быў іншы клюб з Асіповічаў — «Лякаматыў», зь якім блакітна-чорныя сустрэліся чатыры разы. Усе гульні былі ў рамках першынства БССР і кожная прынесла вікторыю аршанцам. У 1970-м гэта былі перамогі 2:0 і 3:1, у 1974-м — 1:0 і 2:1.
Гісторыя цяперашняга суперніка ідзе не з чыгункі, а з кардонна-рубэроіднага заводу (КРЗ), на якім каманду заснавалі ў 1994 годзе. Дзеля зручнасьці пішам каманду спадужнікаў пад назвамі, якія выкарыстоўваліся ў розныя гады, аршанцы ж заўжды фігуруюць у пераліку пад гістарычнай назвай. Па колькасьці перамог пераважаюць аршанцы, а вось заганялі часьцей асіповіцкія. Падрахунак процістаяньня «Старту» з «Асіповічамі»: 35 сустрэчаў, +18=4-13, 52-54
1994/95 Старт — КРЗ — 3:0 (+: -)
1994/95 КРЗ — Старт — 0:2
1995 Старт — КРЗ — 1:0
1998 Сьвіслач-Дах — Старт — 5:1
1998 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:1
2000 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:0
2000 Сьвіслач-Дах — Старт — 0:3
2001 Старт — Сьвіслач-Дах — 2:0
2001 Сьвіслач-Дах — Старт — 4:2
2004 Старт — Асіповічы — 2:1
2004 Асіповічы — Старт — 1:0
2006 Старт — Асіповічы — 2:1
2006 Асіповічы — Старт — 1:2
2007 Старт — Асіповічы — 2:0
2007 Асіповічы — Старт — 1:2
2008 Асіповічы — Старт — 1:3
2008 Старт — Асіповічы — 2:5
2009 Старт — Асіповічы — 0:4
2009 Асіповічы — Старт — 2:1
2010 Асіповічы — Старт — 3:0
2010 Старт — Асіповічы — 0:1
2011 Старт — Асіповічы — 2:5
2011 Асіповічы — Старт — 4:3
2012 Асіповічы — Старт — 2:3
2012 Старт — Асіповічы — 0:2
2013 Старт — Асіповічы — 0:1
2013 Асіповічы — Старт — 0:1
2014 Асіповічы — Старт — 1:1
2014 Старт — Асіповічы — 1:0
2017 Асіповічы — Старт — 1:1
2017 Старт — Асіповічы — 2:4
2022 Асіповічы — Старт — 0:0
2022 Старт — Асіповічы — 3:2
2023 Асіповічы — Старт — 1:3
2023 Старт — Асіповічы — 3:0
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца ў нядзелю, 27 красавіка, у Асіповічах на стадыёне «Юнацтва». Сьвісток пра пачатак сустрэчы прагучыць, а 16-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар