Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша). Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
«Ніва» паказвала амбіцыі, а цяперашні чэмпіянат пачала зь дзьвюх «мірных пагадненьняў». У аршанцаў тры пункты з шасьці магчымых.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
13 красавіка аршанцы праводзілі афіцыйны паядынак толькі аднойчы — шэсьць гадоў таму, у 2019-м, наша каманда ў гэты дзень стартавала ў першынстве. Супарам тады быў клюб НФК, як тады называліся «Крумкачы». Сустрэча ў Менску завяршылася вікторыяй стартаўцаў 3:2, а ўсе тры мячы за аршанцаў загнаў нападнік Дзьмітры Іваноў.
ЯК БЫЛО?
Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся чатыры разы, і ніводнага разу не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах галы заганялі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэчаў «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 4 сустрэчы, +0=2-2, 6-10
2023 Старт — Ніва — 1:1
2023 Ніва — Старт — 3:1
2024 Старт — Ніва — 3:5
2024 Ніва — Старт — 1:1
Здымак з папярэдняга паядынку аршанцаў супраць «Нівы»
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Выглядае сумна, калі каманда фармальна з Доўбізна прымае супараў у Берасьці. Але гэта ўжо іншая гісторыя. Пакуль туды, у Берасьце, ляжыць дарога аршанцаў. Стадыён «Юнацтва». Паядынак прызначаны на нядзелю, 13 красавіка. Стартавы сьвісток, а 15-й.
Коментарі
Дописати коментар