Старт Ворша — Белшына Бабруйск. Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Аршанцы за апошнія туры выбраліся з хваста табліцы, дзе стаялі навылёт, на 12-е месца. Бабруйскі калектыў ідзе 2-м, адстаючы на тры пункты ад заклятых спадужнікаў з магілёўскага „Дняпра“. Важную ролю ў дружыне бабруйчанаў гуляе злучны Вадзім Бальбух, які раней выступаў у Воршы. Розьніца паміж клюбамі 6 пунктаў, а таму будзем спадзявацца, што Мальцам удасца скараціць адставаньне ад „Шыны“. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Амаль 40 гадоў таму, 9 чэрвеня 1985 году, „Старт“ на сваім полі згуляў з „Шыньнікам“ унічыю 1:1. Той паядынак адбыўся на стадыёне Лёнакамбінату, а гол у складзе аршанцаў правёў Генадзь Кітаёў. ЯК БЫЛО? Каманды Воршы і Бабруйску маюць амаль стагодзьдзе процістаяньня паміж сабою — 99 гадоў таму адбылася першая вядомая зь пісьмовых крыніцаў сустрэча. 22 жніўня 1926 году зборныя местаў сустрэліся ў фінале першага неафіцыйнага першынства Беларусі (БССР) ў Менску, бабруйчане загналі аршанцам два кочы без адказу і сталі пераможцамі. У далейшым Бабруйск у першынстве к...