Старт Ворша — Слонім — 3:0
Упэўненая гульня нашае каманды, калі нават не было пытаньняў пра пераможцу. Хаця й слонімцы праводзілі небясьпечныя набегі на аршанскую браму, нават білі ў бэльку, нашы гульцы ўсё ж паказвалі сябе добра ў шэрагу адзінаборстваў. І не было таго браку, які прасочваўся ў папярэдніх тураў.
Дубальт Ціханава на 43-й і 60-й хвілінах, гол Каліноўскага на „падкрэсьліваньне“ перавагі на 80-й. Пераканаўчая вікторыя 3:0 і тры пункты ў скарбонку.
СТАРТ: Макараў, Іршаў (Цімчанка, 83), Чарнадараў, Тамэла, Заец (Жэстараў, 46), Воўчанка, Бабчанок, Ціханаў (Адамчык, 74), Сафронаў (Каліноўскі, 74), Абсамадаў, Пунінскі (Нікіпаронак, 66).
Коментарі
Дописати коментар