Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Друць (Бялынічы) — Старт (Ворша). Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
У 1/64 фіналу „Друць“ перамагла „Горкі“ 5:3 і прайшла ў гэты этап. Аршанцы толькі пачынаюць выступленьне ў розыгрышы.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
У гэты дзень 25 гадоў таму, 28 траўня 2000 году аршанцы перамаглі асіповіцкую „Сьвіслач-Дах“ 1:0, адзіны гол з карнага загнаў Мікалай Міхалёнак.
ЯК БЫЛО?
Зь бялыніцкай дружынай „Старт“ не сустракаўся ніколі ў гісторыі.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Стан шпурляковай базы ў краіне, выглядае, настолькі кепскі, што ня толькі ў Бялынічах, але і ў Круглым гульню на кубак ня могуць правесьці. У выніку каманды сустрэнуцца ў Магілёве на стадыёне „Спартак“. Паядынак пачнецца, а 18-й гадзіне ў сераду, 28 траўня.
Коментарі
Дописати коментар