Аўтагол чыгуначнікаў Гомлю. А колькі іх было агулам?
Магчыма, вы нават не чакалі такой статыстыкі, а ў нас яна ёсьць! У залежнасьці ад тэндэнцый, што пануюць у судзьдзёўскім корпусе, аўтагалы ў розныя пэрыяды лічыліся па-рознаму. Былі часы, калі нават пры моцным рыкашэце выніковыя стрэлы спрабавалі запісваць на гульцоў атакоўнай каманды. Аднак так ці іначай, на выходных у паядынку з гомельскім «Лякаматывам» гулец гэтай каманды Павал Шаўчэнка загнаў коч ва ўласную браму. І гэта 23-і аўтагол спадужнікаў «Старту» ў гісторыі чэмпіянатаў.
У савецкі час іх амаль не лічылі, а цяпер пры істотных зьменах траекторыі судзьдзям раяць упісваць менавіта аўтагол.
Цікава, што ў сустрэчах з гэтым спадужнікам аўтагол ужо ня першы. У 2010-м годзе, калі гомельская каманда яшчэ называлася «Гомельчыгункатрансам», іхны гулец Дзьмітры Гасілоўскі адправіў шпурляк у сваю браму. Праўда, тады гамельчукі ўсё адно перамаглі 3:2. Цяпер жа іхны аўтагол дапамог аршанцам здабыць нічыю.
Але рэкорд у колькасьці самастрэлаў пры сустрэчах з «Стартам» належыць не «Лякаматыву», а рагачоўскаму «Дняпру», гульцы якога ў паядынкам супраць аршанцаў заганялі ў сваю браму тройчы! Прычым два першыя аўтагалы адбыліся ў двух першынствах запар! Гэта было ў сэзонах 1992/93 і 1993/94.
Коментарі
Дописати коментар