Аршанцы правялі 500-ы паядынак у І лізе!

Добрай нядзелі, стартаўцы!


Спадзяёмся, вы ў гуморы, а прычынай гэтаму ёсьць учорашняя перамога нашых Мальцаў над «Юні Ікс Лабс». Закругляем 7-ы тур цікавымі лічбамі.



За сем паядынкаў сёлетняга першынства «Старт» здабыў дзьве перамогі, абедзьве ў Менску, у абодвух выпадках лік 1:0, і двойчы наш клюб агадваў пераможны гол на апошняй хвіліне асноўнага часу!


Адно вынікае з другога: толькі адзін пункт наша каманда набрала ў хатніх сустрэчах, а шэсьць — у гасьцях.


Папярэдні пераможны гол, загнаны на 90-й хвіліне, быў ня так даўно — у перадапошнім туры мінулага сэзону, калі Станіслаў Іршаў прынёс гасьцявую перамогу над гомельскім «Паперапрамам».


З 11 галоў, загнаных нашай камандай у сямі турах, 9 праведзеныя ў другой палове сустрэчы, прычым 6 — у заключныя 20 хвілінаў!


Урэшце, паядынак зь «Юні Ікс Лабс» стаў для аршанцаў 500-м у І лізе чэмпіянату незалежнай Беларусі. Гэта на 91 сустрэчу болей за агульную колькасьць гульняў клюбу ў ІІ лізе. За гэтыя паўтысячы сустрэчаў аршанцы маюць 142 перамогі. Такім чынам, наша каманда перамагла толькі ў 28,4% паядынкаў у І лізе.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025