Гульні з «Залінейнай» і «Дынама»
Ужо неўзабаве адбудуцца першыя прэзэнтацыі кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“». А сёньня ўспомнім малы турнір, які прыняла Ворша амаль 98 гадоў таму.
Спачатку тэхнічныя вынікі тых міжмескіх сустрэчаў:
25 чэрвеня. зборная Воршы — «Дынама» (Менск) — 0:0
26 чэрвеня. «Залінейная» (Гомель) — «Дынама» — 0:6
27 чэрвеня. зборная Воршы — «Залінейная» — 3:2
Ґазэта «Зьвязда» ў № 147 за той 1927 год надрукавала справаздачы з паядынкаў, адкуль бачым, што ўжо тады ножнашпурлячныя паядынкі зьбіралі каля тысячы гледачоў! На жаль, карэспандэнт сталічнага выданьня Оль амаль нічога не напісаў пра паядынак аршанцаў з дынамаўцамі. Затое з тэксту пра перамогу над гамельчукамі даведваемся тры прозьвішчы гульцоў, якія, на думку рэпартэра, былі найлепшымі ў зборнай Воршы: абаронцы Самсонаў і Падгурскі і цэнтральны нападнік Торкін.
Калі Самсонаў і Падгурскі складалі аршанскую лінію абароны годам у час неафіцыйнага першынства БССР 1926 году, дык Торкін у тым турніры годам раней не гуляў.
Коментарі
Дописати коментар