Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Друць (Бялынічы) — Старт (Ворша) — 0:2
Спадужнік выгуляў усе чатыры паядынкі на старце сваёй зоны ІІ лігі, а таму ніяк ня мог лічыцца лёгкім. Акрамя таго, перад вачыма ў нас мусяць стаяць Клецак і Івацэвічы, дзе ў нядаўнія яшчэ часы аршанцы ганебна выбывалі з розыгрышу.
На жаль, стан беларускіх стадыёнаў і стаўленьне да іх цяпер такое, што нават гульню раньняй стадыі кубку нібыта нельга правесьці ў Бялынічах, па месцы прапіскі каманды. Гаварылі, што згуляем у Круглым, але ў выніку сустрэчу перанесьлі ў Магілёў. Там, вядома, зусім малая колькасьць гледачоў на трыбунах, ня той антураж сустрэчы.
Мальцам удалося загнаць гол намаганьнямі Ціханава ў першай палове сустрэчы, у другой вызначыўся Верас. У абедзьвюх галявых камбінацыях чынны ўдзел узяў Дзьмітры Тамэла. Вельмі ўраджайным на моманты стаў канец першай паловы — калі б тады блакітна-чорныя загналі хаця б аднойчы, другая палова магла прайсьці зь меншымі нэрвамі. Але агулам варта сказаць, што „Старт“ перамог, згуляўшы згодна з уласным плянам.ю
Ёсьць выхад у 1/16 фіналу. Цяпер чакаем, хто выпадзе нам на наступнай стадыі.
Коментарі
Дописати коментар