Саколка „Ножны шпурляк“ ўжо ў продажы!

Толькі два дні застаецца да прэзэнтацыі кнігі па гісторыі ножнага шпурляку на Аршаншчыне. На першай сустрэчы ў Варшаве вас чакае ня толькі выданьне „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“, — можна прыгледзець сабе ці ў падарунак іншыя кнігі, выдадзеныя лёнданскім выдавецтвам @skarynapress. Гэта і этнаграфічныя дасьледаваньні, і навуковыя творы, і зборнікі паэзіі, і пераклады.


А таксама на прэзэнтацыі можна прымерыць і купіць нашу непаўторную саколку „Ножны шпурляк“! На сьпіне зьмешчаны невялічкі слоўнічак спартовае лексыкі. Ёсьць розныя памеры, таксама й жаночы пакрой!



Дарэчы, калі нехта прапусьціў нашыя ранейшыя допісы, у кнізе ёсьць і разьдзел пра жаночыя каманды. На прэзэнтацыі, сярод іншага, будзем гаварыць пра важнасьць жаночага спорту.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025