Юні Ікс Лабс (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

НАПЯРЭДАДНІ СУСТРЭЧЫ

Пакуль складана, ды і заўчасна казаць, наколькі сур’ёзныя намеры і разьлікі ІТ-фірмы, што валодае клюбам спадужнікаў. Але прынамсі на сёньня менчукі маюць 7 пунктаў супраць 4 нашых. «Юні Ікс Лабс» заснавалі яшчэ ў 2010-м годзе студэнты БНТУ, але доўгі час гэта была аматарская каманда, пакуль не нарадзіліся амбіцыі чагосьці большага. І вось цяпер «Юні Ікс Лабс» праводзіць першы сэзон у Д2. Раней яны здымалі свой відэапраект, былі сярод мэдалістаў АЛФ-лігі. Пра тое, што несур’ёзна ставіцца да сталічнага калектыву не выпадае, сьведчыць хаця б той факт, што калі ЮІЛ гуляў у АЛФ, у ягоным складзе былі гульцы, якія паралельна выступалі за клюбы з рэспубліканскіх дывізіёнаў.


«Юні Ікс Лабс» актыўна вядзе ютуб-канал і іншыя сеткі. Узначальвае клюб вядомы ў мінулым цэнтральны абаронца менскага «Дынама» Сяргей Паўлюковіч. За каманду гуляе нападнік Павал Кляньнё, які крыху пагуляў летась за «Старт».


А на відэа прэзэнтацыя строяў каманды пад І лігу.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Роўна 10 гадоў таму, 10 траўня 2015 году «Старт» у паядынку першынства Беларусі разграміў «Рэчыцу-2014» зь лікам 3:0. Галы загналі Саколка, Знак і Анкіновіч.


У гэты самы дзень 5 гадоў таму была нічыя ў Ашмянах 0:0, прычым тады з поля выдалілі абаронцу ашмянцаў Сяргея Мельніка, які пазьней пагуляў і ў Воршы.


Урэшце летась аршанцы ў гэты дзень прагулялі «Маладэчне» 0:2, а цяпер гэта спадужнік гуляе (праўда, беспасьпяхова) у Вышняй лізе.


ЯК БЫЛО?

Каманды ніколі паміж сабою не сустракаліся. «Юні Ікс Лабс» — абсалютны дэбютант І лігі першынства Беларусі.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак адбудзецца ў Менску на стадыёне «Дынама-Юні» ў суботу, 10 траўня. Стартавы сьвісток а 18-й.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025