Публікації

Показано дописи з червень, 2025

Лічбы пасьля сустрэчы з „Паперапрамам“

Зображення
 Абаронца Станіслаў Іршаў правёў 75-ы паядынак за "Старт". Да таго ён пасьпеў правесьці ўжо некалькі гульняў у ролі капітана. Аршанцы ўпершыню прагулялі "Паперапраму". Гэта адбылося ў 5-м матчы паміж клюбамі. Аршанцы ўпершыню ня здолелі загнаць гол у сустрэчы з гэтым спадужнікам. Параза стала для клюба 7-й у 14 турах і ўжо 3-й разгромнай у сэзоне, а калі браць кубак краіны, то 4-й. "Старт" упершыню ў бягучым сэзоне ня здолеў агадаць браму спадужніка на сваім полі. Папярэдні раз аршанцы ня здолелі вызначыцца галамі на сваім полі 8 верасьня летась, калі прагулялі "Маладэчну" 0:1.

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Зображення
Фіяска на сваім стадыёне. Тры кочаўкі бяз нашага адказу. Былы трэнэр нашай каманды Ігар Чумачэнка разам з новай камандай вязе з Воршы тры пункты. СТАРТ: Макараў, Іршаў (Верас, 70), Чарнадараў, Жэстараў (Тамэла, 56), Расолька (Адамчык, 76), Воўчанка, Нікіпаронак (Пунінскі, 46), Бабчанок, Ціханаў, Абсамадаў, Каліноўскі (Сафронаў, 46).

Тур 14. Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Зь некаторымі гульцамі „Паперапраму“ наша каманда ўжо перасякалася, у складзе спадужніка ёсьць злучны Марат Калінчанка, які доўга выступаў за „Старт“, правёў за клюб 58 сустрэчаў і загнаў 4 галы. Ня менш знакавай акалічнасьцю будзе й тое, што нядаўна „Паперапрам“ ачоліў наш колішні трэнэр Ігар Чумачэнка. Што тычыцца турнірнага становішча, дык каманды прыкладна на адным узроўні, „Паперапрам“ 8-ы з 19 пунктамі на рахунку, „Старт“ 11-ы з 17 пунктамі. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 28 чэрвеня: 50 гадоў таму (1975) „Старт“ дзякуючы голу Аляксандра Малафеева ў гасьцях перамог баранавіцкі „Лякаматыў“. Для нашага гульца гэта быў адзіны гол у тым сэзоне. 45 гадоў таму (1980) аршанцы дома разышліся мірам зь менскім „Трактарам“ 2:2. Браму гасьцей агадалі Ўладзімеры — Байда і Круцько. У менчукоў адзін з галоў на рахунку Васіля Коскіна. 10 гадоў таму (2015) аршанцы прагулялі 0:4 „Гарадзеі“ ў гасьцях. Нашы ультрас у Гарадзеі на згаданым паядынку 5 гадоў таму (2020) здарылася параза стартаўцаў у ...

145 гадоў Івану Краскоўскаму!

Зображення
24 чэрвеня 1880 году ў Дубічах Царкоўных каля мястэчка Ворля (Орля) на Падляшшы (цяперашняя тэрыторыя Польшчы) нарадзіўся славуты ў будучыні беларускі выкладчык, грамадзкі і палітычны дзеяч БНР і УНР, першы пасол Украіны ў Грузіі Іван Краскоўскі. Карыстаўся псэўданімам Кій. Чалавек няпростага лёсу, які, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, вельмі любіў малавядомы ў тыя часы ножны шпурляк і заснаваў каманды ў Вільні і Дзьвінску, дзякуючы чаму стаў адным зь беларускіх першапраходцаў футболу. У гісторыю Ўкраіны Іван Краскоўскі ўвайшоў як адзін з падпісантаў „Акту Злукі“ — пагадненьня аб аб’яднаньні Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-ўкраінскай Народнай Рэспублікі (УНР і ЗУНР), заключанага 22 студзеня 1919 году. Пасьля заканчэньня службы для ўкраінскай дзяржавы, Іван Краскоўскі вырашыў вярнуцца зь сям’ёй у Вільню і прысьвяціць сябе працы на карысьць беларусаў. Вяртаньне атрымалася толькі восеньню 1921 году. Некалькі разоў сям’я Краскоўскіх вымушаная была пераяжджаць празь перасьлед, войны і ...

Праект „На банке“ завітаў у Воршу

Зображення
Дзякуючы Мішу Кузьмянкову, даўняму заўзятару стартаўцаў, атрымаўся вельмі неблагі выпуск пра нашы рэаліі, каманду і кубкавы паядынак зь берасьцейскім „Дынама“. Паказалі базу на 5-й школе, досыць зьмястоўна паразмаўлялі з галоўным трэнэрам Мікалаем Кітаёвым і злучным Дзьмітрыем Тамэлам. Былі і сумныя моманты, гумар, і проста атмасфэра — наша атмасфэра. Раім глядзець!

Гомель-ІІ — Старт (Ворша) — 2:5

Зображення
Патрэбныя тры пункты. У першай палове ўсё было не на нашу карысьць, але ўрэшце аршанцы знайшлі сваю гульню і загналі шмат галоў у браму гамельчукоў, здабыўшы валявую вікторыю. Галы стартаўцаў: Нікіпаронак (26), Каліноўскі (33), Ціханаў (47), Бабчанок (73, з вольнага боцу), Верас (90+1). СТАРТ: Макараў, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў (Адамчык, 76), Расолька (к), Воўчанка (Пунінскі, 60), Нікіпаронак (Адыгелзадэ, 85), Бабчанок, Ціханаў (Верас, 76), Абсамадаў, Каліноўскі (Каранкоў, 85).

Гомель-ІІ — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Пасьля правалу ў кубку, дзе аршанцы былі спляжаныя берасьцейскім „Дынама“ зь непрыстойным лікам, пара „Старту“ вяртацца да пытаньняў у чэмпіянаце. Маладыя гамельчукі на трэцім месцы з канца, у нас на 5 пунктаў болей, але пытаньне, як адаб’ецца кубкавая няўдача на настроі аршанцаў. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Гульня адбудзецца ня ў Гомлі, а ў Добрушы. Гэта нагода ўспомніць, што аршанцы не гулялі ў гэтым мястэчку ўжо 35 гадоў. У красавіку 1990 году „Старт“ (тады з назвай „Лягмаш“) згуляў унічыю з добрускай „Іпуцьцю“ 2:2. Аўтары галоў у тым выязным паядынку невядомыя. ЯК БЫЛО? Раней каманды сустракаліся двойчы, абодва разы ў межах ІІ лігі. Так што цяпер гэта будзе першае спатканьне ў рамках Д2. Гэтаму спадужніку мы яшчэ не прагульвалі. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Гомель-ІІ“*: 4 сустрэчы, +3=1-0, 11-4 2004 Старт — Гомель-СДзЮШАР* — 4:2 2004 Гомель-СДзЮШАР — Старт — 1:4 2010 Гомель-ІІ — Старт — 0:2 2010 Старт — Гомель-ІІ — 1:1 *у спадужніка пазначаная назва на момант г...

Банкруцтва салігорскага „Шахтара“. Як мы зь ім гулялі?

Зображення
Тым часам у Беларусі пачалася працэдура банкруцтва салігорскага „Шахтара“. Нягледзячы на забранае званьне 2022 году, клюб, як бачым на ягонай старонцы, усё адно называе сябе 4-разовым чэмпіёнам краіны. Зрэшты, цяпер рабіць нейкія маральныя закіды там ужо няма да каго, як і выстаўляць фінансавыя патрабаваньні. Некалькі чалавек асуджаныя за махлярства з вынікамі матчаў, а сам клюб рыхтуюцца прызнаць банкрутам. Няма сумневаў, што „Беларуськалій“ знойдзе магчымасьці адраджэньня клюбу, а заадно сьпішуцца ўсе пазыкі „кратоў“. Тым ня менш, адзначым падзёж знанай каманды. З „Шахтаром“ стартаўцы неаднаразова перакрыжоўваліся яшчэ ў часы БССР, апошняя ж наша сустрэча адбылася ў 2017 годзе, калі стартаўцы адзіны раз дабраліся да 1/8 кубку і прагулялі ў Салігорску 0:6 . Давайце ўспомнім усе сустрэчы. Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Шахтар“ (Салігорск): 17 сустрэчаў, +5=4-8, 19-25 1966 Шахтар — Старт — 1:1 1966 Старт — Шахтар — 0:1 1968 Старт — Шахтар — 0:1 1968 Шахтар — Старт — 3:1 197...

Лічбы пасьля вылету

Зображення
Няўдача ў сустрэчы зь берасьцейскім „Дынама“ балюча б’е па настроі аршанцаў, якія ўбачылі няздольнасьць сваёй каманды на роўных процістаяць клюбу Вышняе лігі нават у час 45 хвілінаў, ужо ня кажучы пра цэлую сустрэчу. А што кажуць лічбы? Злучны „Старту“ Аляксей Чарнадараў правёў 75-ю сустрэчу за аршанцаў. На жаль, яна прыпала на такі разгром. Упершыню ў гісторыі Кубку Беларусі адна каманда выкарыстала ў сустрэчы трох брамнікаў і ўсе трое прапусьцілі больш за адзін гол. Такі сумны рэкорд усіх часоў паставіў наш „Старт“. У 13-ы раз за ўвесь час удзелу ў кубку (з улікам Кубку БССР) стадыя 1/16 фіналу сталася непераадольнай для аршанцаў. У кубку краіны Мальцы ўжо прагульвалі з розьніцай „-7“. Упершыню гэта было ў розыгрышы 2011/12, калі на сваім полі на стадыі 1/32 фіналу блакітна-чорныя саступілі мікашэвіцкаму „Граніту“ 0:7. Быў і выпадак, калі аршанцы прапускалі ў кубкавай сустрэчы восем галоў. Гэта адбылося ў сэзоне 2005/06, калі на сваім полі на стадыі 1/16 фіналу стартаўцы былі разгром...

Разгром ад берасьцейцаў, выбываем з кубку

Зображення
Чорны вечар у Воршы. У 1/16 фіналу Кубку Беларусі наша каманда выглядала як цалкам аматарскі калектыў, да таго ж стомлены і без усякага таленту. Разгромная параза 1:8. Адзіны гол, калі ўжо нікому ня трэба было, загнаў Мацьвей Каліноўскі. Нават каманды з розьніцай у тры лігі не заўсёды прагульваюць з такім прыніжальным лікам, як прагулялі мы. Пра характар паядынку шмат могуць сказаць паводзіны галоўнага трэнэра берасьцейцаў Аляксандра Сяднёва, які нават не падымаўся на сьвяткаваньні галоў, а ўсьміхаўся і піў ваду. Кашмарны выступ каманды з Воршы. Неймаверна сорамна за гэта ўсё. 1/16 фіналу Ворша (Д2) — Дынама (Берасьце, Д1) — 1:8 17 чэрвеня 2025. Ворша, мескі стадыён. 945 гледачоў. Судзьдзі: Д. Жахоўскі (Наваполацак), В.Бучкін (Полацак), Д. Флора (Барысаў). Інспэктар: В.Быкаў (Магілёў). ВОРША: Валадзькоў (Макараў, 46; Краўчанка, 76), Іршаў, Адамчык (Расолька, 46), Чарнадараў, Жэстараў (Сафронаў, 60), Воўчанка, Нікіпаронак (Каранкоў, 76), Бабчанок, Ціханаў (Верас, 60), Абсамадаў, Пунінск...

Прэзэнтацыя ў Вільні. Відэа

Зображення
Урыўкі з прэзэнтацыі кнігі „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“, што прайшла ў Вільні 1 чэрвеня.

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Каманды ніколі не сустракаліся паміж сабою ў афіцыйных сустрэчах. Былі розныя таварыскія. Цягам гісторыі дынамаўцы, якія выступалі ў саюзных лігах СССР, неаднаразова бралі з Воршы і Барані гульцоў. Некалькі гадоў таму, калі ўсёй гаспадаркай „Дынама“ запраўляў набліжаны да ўладаў прадпрымальнік Зайцаў, дынамаўцы займелі сваю футбольную школу ў Александрыі пад Воршай. Затым Зайцаў гучна заявіў, што ягоным галоўным „праектам“ стаў іншы берасьцейскі клюб „Рух“, якому пры ім беспасьпяхова спрабавалі прышчапіць званьне „найстарэйшага клюбу Берасьця“, хаця рэальнай пераемнасьці не было. „Рух“ зьнік з мапы так хутка, як і зьявіўся. Вельмі магчыма, такі лёс напаткае й „Макслайн“ у Віцебску, які ня менш жвава і нахабна дзейнічае на беларускай зямлі, не прызнаючы ніякіх аўтарытэтаў ці маральных правілаў. Якраз з „ставачнікамі“ дынамаўцы Берасьця вядуць змаганьне за залатыя мэдалі першынства Беларусі. У першых 29 пунктаў, у другіх 24. Берасьцейцы напярэдадні ў гасьцях перамаглі 1:0...

Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск) — 2:1

Зображення
Вельмі важная перамога, прычым валявая. У першай палове дзейнічалі слабей за спадужніка, лягічна прапусьцілі гол. А вось у другой палове Ціханаў на 54-й і Жэстараў на 75-й агадалі дынамаўскую браму. Ціханаву выдалі бездакорную перадачу на далёкі слупок, якую трэба было толькі замкнуць. А Жэстараў цудоўна зарыентаваўся, прабіўшы з павароту. На 81-й хвіліне Сафронава выдалілі з поля за дзьве жоўтыя карткі, але дынамаўцы і ў большасьці больш ня здолелі загнаць гол. СТАРТ: Макараў, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў, Воўчанка, Нікіпаронак (Расолька, 85), Бабчанок, Ціханаў (Адамчык, 88), Сафронаў, Абсамадаў, Верас (Пунінскі, 70). Фотарэпартаж

20 гадоў таму. Жаночы „Тэкстыльнік“ у паўфінале Кубку Беларусі!

Зображення
Роўна 20 гадоў таму, 11 чэрвеня 2005 году аршанскі „Тэкстыльнік“ выйшаў у паўфінал жаночага Кубку Беларусі, перагуляўшы „Бабруйчанку“. У першай сустрэчы аршанкі прывезьлі з Бабруйску нічыю. У аршанак гол загнала Лушчынская. У сустрэчы ў адказ „Тэкстыльнік“ перагуляў спадужніцаў 2:0, галы на рахунку Сторажавай і зноў Лушчынскай. Цікава, што ў першай сустрэчы Сторажава выйшла на замену… як брамніца, хоць намінальна была нападніцай. Другую сустрэчу яна правяла ў больш звыклай ролі. Афіша той самай сустрэчы У паўфінале аршанкі прагулялі берасьцейскай „Пэрліне“ 1:2 і да вырашальнай сустрэчы не дабраліся. Аднак усё адно запісалі на свой рахунак найвышэйшае дасягненьне жаночага ножнага шпурляку на Аршаншчыне. Дзіва што — пасьля такога дасягненьня каманду варта было падтрымаць, адылі ў Воршы ва ўладзе былі некампэтэнтныя і варожыя да жаночага спорту асобы. Пасьпяховы розыгрыш стаў у гісторыі клюбу апошнім, на наступны год каманду не заявілі. Але той паўфінал дазваляе нам казаць: у жаночага нож...

Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Аршанцы бязвольна прагулялі ў Баранавічах, ведучы 1:0. Канчатковы лік 1:5 — ганебны і адзін з найбольш разгромных у двубоях з „Баранкамі“. Рэабілітавацца наша каманда можа ў паядынку з дынамаўцамі, якія, зрэшты, маюць шмат імпэту і на 6 пунктаў больш у табліцы за нас. Калі „Старт“ на 13-м радку, дык „Дынама-ІІ“ на 9-м. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 65 гадоў таму, 12 чэрвеня 1960 году ў матчы першынства БССР наша каманда, тады яшчэ пад назвай „Машынабудаўнік“, на сваім полі згуляла ўнічыю 4:4 з барысаўскай дружынай „Дзяржынец“. Браму барысаўчанаў агадалі Зімін, Галубовіч, Няхамаў і Ільюшын. Пры гэтым Зімін на 60-й хвіліне яшчэ спудлаваў з карнага боцу, ня трапіўшы ў браму, а каманда, ведучы ў ліку 4:2, упусьціла перамогу. ЯК БЫЛО? У свой час аршанцы сустракаліся з камандай „Дынама-Юні“, створанай адмыслова пад рыхтаваньне рэзэрвы асноўнай дынамаўскай дружыны. У складзе той каманды ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знака...

Баранавічы — Старт (Ворша) — 5:1

Зображення
Правальная сустрэча для каманды. Толькі бязь Дзьмітрыя Тамэлы, дык адразу пачаліся праблемы. Іван Ціханаў адкрыў лік на 45+1 хвіліне. А ў другой палове гульня пайшла ў адну браму. Баранавіцкі калектыў не пакінуў нашаму шанцаў. Поўнае адступленьне, татальнае фіяска. Баранавічы 5 Старт (Ворша) 1 СТАРТ: Макараў, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў (Сафронаў, 82), Воўчанка, Нікіпаронак (Адыгелзадэ, 87), Бабчанок, Ціханаў (Адамчык, 80), Абсамадаў, Каліноўскі (Булахаў, 87), Верас.

Піва „Стартаўскае“

Зображення
На прэзэнтацыі кнігі „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“ ў Вільні для чытачоў быў падарунак — кожны пакупнік кнігі задарма атрымліваў пляшку піва. Прычым лімітаванай вэрсіі, зваранай адмыслова пад прэзэнтацыю. Некаторыя нашыя чытачы або ўжо былі на прэзэнтацыі ў Варшаве, або проста ня здолелі прыехаць у Вільню, адпаведна, піва не пакаштавалі. Але просяць расказаць, якое яно. Слова вытворцу. Пшанічнае піва. Зроблена з дадаткам пшаніцы вэнджанай на дубовай дранцы. Вэнджанасьць збалянсаваная, не дамінуючая. Пачатковая шчыльнасьць 12.5 ABV % 5.5 IBU 16 Старонка піва

Баранавічы — Старт Ворша. Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ «Баранавічы» ўжо набралі 18 пунктаў, аршанцы ж толькі 11. Несумленна будзе казаць, што фаварыта ў сустрэчы няма. У мінулым туры чырвона-сінія ў гасьцях мінімальна перамаглі юнацкую зборную Беларусі, якая добра пачала, аднак цяпер паступова апусьцілася ў сярэдзіну табліцу. Пры гэтым папярэднія тры сустрэчы нязьменна завяршаліся перамогаю нашых мальцаў. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 8 чэрвеня спаўняецца 40 гадоў (1985) Андрэю Сяткоўскаму — колішняму брамніку стартаўцаў. Выступаў за каманду ў 2005–2006 гг. ЯК БЫЛО? Падрахунак процістаяньня «Старт» — «Баранавічы»*: 47 сустрэчаў, +22 =13 −12, 66-51 1952 Харчавік — Старт — 2:0 1952 Харчавік — Старт — 4:0 1966 Старт — Тэкстыльнік — 2:0 1966 Тэкстыльнік — Старт — 1:1 1969 Тэкстыльнік — Старт — 1:3 1969 Старт — Тэкстыльнік — 0:0 1973 Лякаматыў — Старт — 3:2 1973 Старт — Лякаматыў — 3:1 1975 Старт — Лякаматыў — 1:1 1975 Лякаматыў — Старт — 0:1 1976 Лякаматыў — Старт — 1:1 1976 Старт — Лякаматыў — 1:1 1977 Старт — Лякаматыў — 2:0 1977...

Сьпіс наведаных музэяў

Зображення
Спартовыя музэі, якія ўдалося наведаць або прынамсі паглядзець пра іх падрабязнае відэа, каб асягнуць маштаб музэю. Натуральна, месцы ў сьпісе ад лепшага да горшага — суб’ектыўныя, пагатоў спэцыфіка розная. Хоць пры складаньні ня ўлічваліся сымпатыі і антыпатыі да пэўных колераў, а выключна напаўненьне музэю, падача матэрыялу, паўната ўспрыманьня гісторыі каманды/спорту. Агулам па стане на травень 2025 году: 23 музэі, залі і выставы. Калі вы наведалі які-небудзь спартовы музэй і хочаце падзяліцца здымкамі, інфармацыяй і ўражаньнямі — ласкава запрашаем.  Лістуйце на orshafans@gmail.com . Атлетыка (Мадрыд) https://t.me/orshafans/10377 Бэнфіка (Лісабон) https://t.me/orshafans/17161 Музэй футболу на стадыёне «Сэнтэнар’ё» (Монтэвідэо) https://www.youtube.com/watch?v=2jVKHqTsUao&list=WL&index=25&t=2s Аустрыя (Вена) https://t.me/orshafans/10045 Славія (Прага) https://t.me/orshafans/6141 Порту https://t.me/or...

Пра наступныя прэзэнтацыі кнігі

Зображення
Здымкі й відэа зь віленскай прэзэнтацыі яшчэ будуць, а пакуль можам шчыра падзякаваць усім, хто браў удзел у зборы сродкаў, усяляк падтрымліваў, разумна дыскутаваў, купляў нашыя саколкі, іншыя кнігі выдавецтва „Скарына“, хто чакаў выхаду „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“ і нават прыляцеў на прэзэнтацыі з іншых краінаў. Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй! Выдавецтва і аўтар ужо атрымлівалі пытаньні, ці даедуць яны да места Н., краіны Н. Адказ: ахвотна. Людзі, якія жадаюць зладзіць прэзэнтацыю нашай кнігі ў сваёй мясцовасьці, могуць напісаць на 📨 orshafans@gmail.com з апісаньнем прапановы (даты, месца, часу і іншых умоваў і акалічнасьцяў). Мы вам адкажам і будзем дамаўляцца!

Старт Ворша — Белшына Бабруйск — 1:2

Зображення
На вялікі жаль, стартаўцаў не хапіла на апошнія хвіліны паядынку, бабруйчане здабылі валявую перамогу. Адкрыў лік Аляксей Чарнадараў на 55-й хвіліне. СТАРТ: Макараў, Іршаў (Заец, 88), Чарнадараў, Жэстараў, Тамэла (Верас, 9; Адамчык, 74), Воўчанка, Нікіпаронак, Бабчанок, Ціханаў, Абсамадаў, Каліноўскі. Фотарэпартаж

Кніга ўжо ў „Кропцы“!

Зображення
На мапе сьвету зьявілася першае месца, куды ў продаж па-за сецівам паступіла кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’“. Гэта крама „Кропка“ ў Вільні. Там можна набыць кнігі, падарункі, рамесныя вырабы, саколкі, упрыгожаньні і шмат іншага. Завітвайце!